У нашай установе дашкольнай адукацыі кожны апошні тыдзень месяца плануецца адзіным тыднем беларускай культуры. На працягу гэтага тыдня ў дзіцячым садку праводзяцца разнастайныя гульні, конкурсы, забавы, віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванцы знаёмяцца з беларускай культурай, побытам і абрадамі нашых продкаў.
Тыдзень беларускай культуры "Беларусь мая сінявокая"
У межах тыдня беларускай культуры ва ўстанове дашкольнай адукацыі былі арганiзаваны гульні-падарожжы па Беларусі, родным горадзе. Дзецi пашырылі свае веды пра родны край, даведаліся пра гicторыю свайго народа, слухалі вершы, паданні, казкі, малявалі сімвалы краіны, прыроду, гулялі ў настольныя дыдактычныя і развіваючыя гульні, у рухомыя беларускія народныя гульні.
Тыдзень беларускай культуры "Беларуская народная казка і тэатр"
На цэлы тыдзень кастрычніка наш дзіцячы сад пераўтварыўся ў сапраўдны тэатр са сцэнай у кожнай групе. Дзеці з асаблівай ахвотай прымалі ўдзел у спектаклях, гульнях-драматызацыях па матывах народных казак. Таксама на працягу тыдня ўспаміналі герояў беларускіх народных казак, адлюстроўвалі свае ўражанні ў малюнках і вырабах.
"Беларуская народная творчасць"
"Беларусь - наша краіна".
"Жывёльны свет Беларусі".
Аб багацці жывёльнага свету Беларусі нашы выхаванцы многа гаварылі, шмат назіралі, разважалі і нават спрачаліся. Разнастайнасць жывёльнага свету паказалі на занятках па мастацкай дзейнасці, уклаўшы душу і творчыя праяўленні ў свае работы. З дапамогай мастацкай літаратуры і тэатральнай дзейнасціі выхаванцы змаглі адчуць і паказаць характары жывёл. Галоўны вынік тыдня - упэўненасць выхаванцаў у тым, што жывёльны свет мае патрэбу ў абароне чалавека.
"Беларускія народныя святы і абрады"
Як вядома беларускі народны каляндар вельмі багаты на розныя цікавыя святы і абрады. Вывучаючы іх, дзеці ўжо з малога ўзроста далучаюцца да спадчыны нашых продкаў. Гэты тыдзень прайшоў для выхаванцаў вельмі цікава і насычана. Дзеці наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей, дзе змаглі паўдзельнічаць у музейна-педагагічным занятку. Удзельнікамі тыдня сталі і самыя маленькія нашы дзеткі, якія вырабілі прыгожыя пачастункі для гасцей. Нязменным атрыбутам любога свята беларусаў зьяўляюцца тэатралізаваныя пастаноўкі. Дзеці разыгралі беларускія народныя казкі "Каза-манюка", "Коцік, пеўнік і лісіца". Больш падрабязны матэрыял пра народныя святы і абрады можна прагледзець тут.
"Беларускія народныя гульні"
Беларускія народныя гульні прыйшлі да нас з глыбінь стагоддзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяроддзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. У кожнай групе выхаванцы гулялі не толькі ў вядомыя ім гульні, але і развучылі новыя. Дзеці рознаўзроставай групы папрацавалі над вырабам калажа "Гуляем па-беларуску!". Існуе вельмі шмат беларускіх гульняў рознай рухомасці. Вялікая колькасць з іх прадстаўлена ў раздзеле "Беларускія народныя гульні". Тут кожны зможа знайсці гульні на свой густ і самастойна пагуляць з дзецьмі дома.
Дзеці працуюць над калажом "Гуляем па-беларуску!"
"Ліда - мой родны горад"

Гульні-драматызацыі па казках "Коцік, пеўнік і лісіца", "Каза-манюка"
Вывучаем святы па "Календару беларускай лялькі" |
Экскурсіі па роднаму гораду |
Лепка "Пачастункі да свята" |
"Беларускія народныя гульні"
Беларускія народныя гульні прыйшлі да нас з глыбінь стагоддзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяроддзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. У кожнай групе выхаванцы гулялі не толькі ў вядомыя ім гульні, але і развучылі новыя. Дзеці рознаўзроставай групы папрацавалі над вырабам калажа "Гуляем па-беларуску!". Існуе вельмі шмат беларускіх гульняў рознай рухомасці. Вялікая колькасць з іх прадстаўлена ў раздзеле "Беларускія народныя гульні". Тут кожны зможа знайсці гульні на свой густ і самастойна пагуляць з дзецьмі дома.
"Дзядуля-ражок" |
"Лыка" |
"Маша" |
"Заінька" |
"Каза" |
"У млын" |
"Блін гарыць!" |
Дзеці працуюць над калажом "Гуляем па-беларуску!"
"Ліда - мой родны горад"
На працягу ўсяго тыдня дзеці пашыралі веды аб сваім родным горадзе, гісторыі яго заснавання, знакамітых людзях Лідчыны. Цікава і пазнавальна прайшлі экскурсіі ў Лідскі замак, да знакамітых помнікаў горада, а таксама мэтавыя прагулкі па мікрараёну "Індустрыяльны". Свае веды і ўражанні выхаванцы адлюстроўвалі ў малюнках, аплікацыі, гульнях і сумесных гутарках.
Вывучаем славутасці роднага горада
Пашыраем і замацоўваем свае веды ў прадуктыўных відах дзейнасці
Бел. нар.гульня "Міхасік" |
Вывучаем свой мікрараён |
Знаёмімся с гербам горада |
"Жывёльны свет Беларусі"
На працягу тыдня выхаванцы знаёміліся з разнайнасцю жывёльнага свету Беларусі. Пазнаёміліся з цікавымі жывёламі, асаблівасцямі іх знешняга выгляду, паводзінамі ў прыродзе.
Наведванне выставы "Прырода Лідчыны" гісторыка-мастацкага музея
Гульні-драматызацыі па казках "Ліса і журавель" і "Зайкава хатка"
Канструяванне з прыроднага матэрыяла "Лясныя жыхары" |
Калаж "Прырода - наш дом" |
Ручная праца "Беражы родную прыроду" |
Гульня-карагод "Заінька" |
Дыдактычная гульня "Чый хвост?" |
"Культурныя мясціны Лідчыны"
На працягу ўсяго тыдня выхаванцы знаёміліся з культурнымі мясцінамі роднага горада. Цікава і пазнавальна прайшлі экскурсіі ў этнаграфічны пакой нашай установы "Беларуская хатка". Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаянна дзейнічаючымі экспазіцыямі "Культура і побыт нашых продкаў", "Лялькі нашых бабуль". На занятках па адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства" выхаванцы старшых і сярэдніх груп знаёміліся з культурнымі мясцінамі нашага горада, разглядалі фотаздымкі, дзяліліся гісторыямі з асабістага вопыта.
Экскурсіі ў этнаграфічны пакой "Беларуская хатка"
Гульні-драматызацыі па беларускім народным казкам
Заняткі па адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства", разгляданне фотаздымкаў з выявамі культурных мясцін роднага горада
Пашыраем і замацоўваем свае веды ў прадуктыўных відах дзейнасці
Комментариев нет:
Добавлять новые комментарии запрещено.