Дзіцячае ручное ткацтва


Чароўныя палачкі
Для работы вам спатрэбяцца ніткі, сухія роўныя галінкі дрэва, гарачы клей, нарыхтоўка з картона ў выглядзе зорак, бліскучая мішура, стразы і інш. На галінку намотваем ніткі рознага колеру, прыклейваем зорку гарачым клеем, упрыгожваем.
 
Слімак
Вам спадрэбяцца ніткі, двухбаковы скотч, нажніцы, нарыхтоўка з картону ў выглядзе слімака. 
Парады: рабіце  нарыхтоўку невялікую, так як у дзяцей узнікаюць цяжкасці пры рабоце з вялікай клеючай паверхняй. Можна зрабіць сям'ю з некалькіх маленькіх слімакоў. 

Дзікія жывёлы
Для работы вам спатрэбіцца наступны матэрыял: ніткі, нажніцы, клей ПВА, нарыхтоўкі з картону ў выглядзе дзікіх жывёл, стужкі, бісер для ўпрыгожвання.
Парады: лепей выкарыстоўваць каляровы картон, у тон выбраных нітак. Работы атрымліваюцца прыгажэйшымі.

Калядная каза
Падрабязны майстар-клас па вырабу каляднай казы можна прагледзець тут.
Парады: выраб рожак казы ў дзяцей дашкольнага ўзросту выклікае цяжкасць, па-гэтаму пажадана вырабіць іх даросламу і прапанаваць у выглядзе нарыхтоўкі.

Навагоднія елкі
Для работы вам спатрэбяцца ніткі, нарыхтоўкі з картону ў выглядзе трохвугольнікаў, стразы, бліскаўкі для ўпрыгожвання.
Парады: перад работай трохвугольную нарыхтоўку можна заклеіць двухбаковым скотчам. Гата аблегчыць дзецям работу, а вынік парадуе іх удвая.

Паясы-касічкі
Для работы вам спатрэбяцца рознакаляровыя ніткі, стужкі, бісер для ўпрыгожвання. 
Калі дзеці ўпершыню спрабуюць плесці касічку, то пажадана выкарыстоўваць кароткія па даўжыні ніткі. Гэта аблегчыць ім справу.


Дзяўчынкі-прыгажуні
Для работы вам спатрэбяцца пластыкавыя або картонныя круглыя нарыхтоўкі. У іх пры дапамозе дзіракола робім адтуліны ў месцы, дзе будуць валасы лялькі. Элементы твара можна даць гатовыя. Гэта зэканоміць час і дазволіць засярэдзіць увагу непасрэдна на рабоце з ніткамі.


Ткацтва на галінцы
Вось такую прыгажосць можна зрабіць са звычайнай галінкі дрэва. У адсутнасці спецыяльнага ткацкага станка гэта проста неварагодная знаходка. Для зручнасці можна прапанаваць дзецям пластыкавыя іголкі. Калі яны ў вас адсутнічаюць, можна змайстраваць іх з палачкі для лічэння, як гэта зрабіла я.




Ткацкі станок з галінак

Калі звязаць некалькі невялікіх галінак разам, можна атрымаць выдатны ткацкі станок. Паспрабуйце выкарыстаць у рабоце матэрыял розны па шырыне і структуры, нават паперу. Скручаныя сурвэткі, папяровыя стужкі могуць быць яркімі і прыгожымі. Больш шырокі, або тоўсты матэрыял дазволіць вельмі хутка запоўніць ткацкі станок, што асабіста парадуе вашых дзетак.

Вожык
Для работы вам спатрэбяцца ніткі для вязання, нажніцы, клей, нарыхтоўка з картона ў выглядзе тулава вожыка. Нарэжам ніткі аднолькавай даўжыні прыкладна па 2 сантыметры. Намажам спінку вожыка клеем і акуратна пачынаем прыляпляць ужо гатовыя кавалачкі нітак двума пальцамі. Пасля таго як прыляпілі ўсе ніткі (іголкі), неабходна дамаляваць вожыку вочкі і раток. Пасля высыхання вожык гатовы.


Бранзалет з нітак
Самыя галоўныя знатакі біжутэрыі, вядома, дзяўчынкі. Таму, многія з іх з цікавасцю захапляюцца пляценнем і ствараюць уласныя шэдэўры для сябе і сваіх сяброў!

Вам спатрэбіцца: клей, пластыкавая бутэлька, ніткі для вязання розных колераў, нажніцы. Спачатку разрэжце пластыкавую бутэльку папярок, на палосы шырынёй, якая вам падабаецца. Атрымаецца аснова для бранзалета. Злучыце канцы асновы - бранзалета ў колца з дапамогай клею. Нанясіце на ўнутраны бок нарыхтоўкі клей і шчыльнымі радамі абматайце пластыкавае кальцо каляровымі ніткамі, зафіксуйце канцы нітак клеем.  Упрыгожце бранзалет бліскаўкамі, бісерам, гузікамі, стужкамі. Варыянты дэкарыравання бранзалета могуць быць абсалютна рознымі - якія вам толькі падабаюцца!


Шапка для снегавіка
А давайце зробім нашаму снегавіку замест вядра прыгожую шапку! Хай ён парадуецца нашаму падарунку!
Для работы нам спатрэбяцца ўтулкі ад туалетнай паперы, якія мы парэжам на некалькі кольцаў, гэта будзе абадок для шапкі, рознакаляровыя клубочкі нітак і нажніцы. Чым таўсцей нітка, тым аб'ёмней будзе шапка і хутчэй будзе спорыцца работа. Для пачатку трэба нарэзаць шмат-шмат нітачак аднолькавай даўжыні (25-30см). Далей бярэм адну нітачку, злучаем яе кончыкі, атрымалася пяцелька, якую мы прасоўваем ў наш абадок і затым кончыкі прапускаем у пяцельку і зацягваем. І так робім з кожнай нітачкай. Нітачкі на абадку шчыльна падганяем адна да адной, каб не было прабелаў, і акуратна ўкладваем іх без напластаванняў. Так запаўняем ўвесь абадок. Усе канцы нітак, павінны быць з аднаго боку абадка. Далей ўвесь пучок нітак прасоўвацца праз абадок на іншы бок. Канцы нітак распраўляем і перавязваем ніткай см на 4 вышэй ад абадка. Пакінутыя канцы абразаем нажніцамі так, каб атрымаўся пышны помпон. Вось шапка і гатова!


Комментариев нет:

Отправить комментарий