Беларускае нацыянальнае адзенне




ЖАНОЧЫ КАСЦЮМ


Сарочка («рубашка», «кашуля», «чэхлік»)
Сарочка з'яўляецца адным з асноўных кампанентаў комплекса і магла быць адзіным адзеннем. У мінулым гэтая частка жаночага адзення мела ўніверсальнае прызначэнне. Сарочка ўпрыгожвалася вышыўкай з выкарыстаннем чырвоных і чорных нітак, якая стала самым папулярным і асноўным спосабам упрыгожвання тканага адзення. 
 Фартух
Яго насілі на Беларусі разам са святочным уборам і з паўсядзённым касцюмам. Фартухі шылі з адбеленай ільняной тканіны за 2-3 ночы. Злучаныя разам простым швом ці дэкаратыўным ажурам, палатнішчы тканіны збіралі ў зборку па адным краі на нешырокі пояс. Завязваўся ён па таліі і прыкрываў адзенне спераду, пакідаючы палоску спадніцы ўнізе. Святочныя фартухі ўпрыгожваліся вельмі багата і з вялікай фантазіяй, а штодзённыя былі больш сціплыя. 
Спадніца («панёва», «саян», «андарак»)
Адносіцца да паяснога жаночага адзення. Тэрмін «панёва» выкарыстоўваўся для абазначэння як тканіны, так і несшытай жаночай спадніцы. Андарак насілі жанчыны заможных саслоўяў для халоднага перыяду года. Такая спадніца лічылася святочным адзеннем, магла ўваходзіць у склад вясельнага касцюма. Тэрмін «саян» выкарыстоўваюць для абазначэння жаночага адзення, якое ўяўляе сабой спадніцу з прышытым ліфам.


Лапці — традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак. У мэтах надання трываласці падэшву лапцей падпляталі лазой, вяроўкамі і падшывалі скурай.
Выраб лапцей быў пераважна мужчынскім заняткам (іх плялі ў вольны ад работы час, у зімовыя вечары і інш.). Лапці насілі мужчыны і жанчыны, дарослыя і дзеці на працягу ўсяго года. Іх надзявалі на палатняныя анучы, зімой — на суконкі. Дробная шляхта замест ануч ужывала шарсцяныя панчохі.


Камізэлька (гарсэт) — мужчынская ці жаночая верхняя вопратка без рукавоў. Упрыгожвалі яе вышыўкай, карункамі, дэкаратыўнымі нашыўкамі і аплікацыямі.










Крыніца: https://be.wikipedia.org

Комментариев нет:

Отправить комментарий