Сёння, напярэдадні народнага свята "Саракі" (на календары яно адзначаецца 22 сакавіка) клікалі вясну-красну выхаванцы старшых груп дзіцячага сада. Гэта дзень калі прылятаюць сорак выраяў птушак, якія нясуць на сваіх крылах вясну. Дзеці заклікалі птушак і гукалі вясну песнямі, танцамі і гульнямі. Падобныя мерапрыемствы адраджаюць цікавасць і павагу да беларускай культуры, абрадавым і народным святам, традыцыям, звычаям, выхоўваюць цікавасць да гісторыі нашага народа.
![]()
БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА
Этнаграфічны пакой дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 24 г. Ліды"
20.03.2026
Фальклорнае свята "Саракі"
26.02.2026
Фальклорнае свята "Масленічныя забавы"
Масленіца - самае вясёлае і шумнае народнае свята. У нашым дзіцячым садку святкаванне Масленіцы стала добрай традыцыяй. Мы прывіваем любоў і павагу да народных традыцый, абрадаў і звычаяў. У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся са звычаямі святкавання Масленіцы. Дзеці даведаліся пра тое, што блін - не проста святочны пачастунак, а сімвал залатога сонца, які ажыў пасля зімовая спячкі. Свята прайшло ў святочнай і вясёлай атмасферы. Дзеці з казачнымі героямі ад душы павесяліліся: спявалі песні, вадзілі карагоды, гулялі ў рухомыя гульні. Традыцыйна свята скончылася паглынаннем смачных і духмяных бліноў.![]()
20.01.2026
Музычна-фальклорнае свята "Ладкі - ладачкі, надышлі Калядачкі"

КАЛЯДЫ - здаўна суправаджаліся маляўнічымі народнымі звычаямі.
Вось і ў нашай дашкольнай установе прайшло музычна - фальклорнае свята. Выхаванцы ператварыліся ў сапраўдных калядоўшчыкаў: у прыбраных касцюмах, разам з гаспадыняй выконвалі танцы, весела бавілі час у народных гульнях. І вядома ж, якое свята без гасцей: жартавалі, удзельнічалі ў калядных варожбах разам з Цыганкай. З мядзведзем вадзілі карагод, спявалі песенькі, якія нясуць пажаданне здароў'я, шчасця і добрага настрою на ўвесь Новы год. Свята прайшло не толькі весела, але і пазнавальна.
Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, нашы выхаванцы далучаюцца да роднай культуры і народных традыцый.
16.12.2025
Экскурсія ў Дом В. Таўлая ДУ "Лідскі гісторыка - мастацкі музей"

27.11.2025
Экскурсія ў гісторыка - краязнаўчы музей
17.11.2025
Экскурсія ў Лідскі раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры "Спадчына"

13.11.2025
Экскурсія ў Лідскі замак
Выхаванцы дзіцячага сада працягваюць знаёміцца са славутасцямі роднага горада і з мэтай выхавання паважлівага стаўлення да гісторыі і культуры сваёй краіны, адправіліся на экскурсію ў Лідскі замак.
Падарожнічаючы па замку Гедыміна і слухаючы аповед экскурсавода, хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з экспанатамі музея, пасядзелі за вясельным сталом Ягайлы і Соф'і - дакрануліся да шматвяковай гісторыі замка, напоўненай міфамі і легендамі. У гэты дзень кожны юны наведвальнік прыадчыніў для сябе старонкі гісторыі самага старажытнага аб'екта нашага горада - Лідскага замка.
Групы:
11.11.2025
Музычна - фальклорнае свята "Запрашаем на кірмаш"
"Сёння ў нашым садзе адбудзецца КІРМАШ,
Ад збаноў і хустак, і да садавіны аж..."
Сёння ў нашым садку адбылося музычна - фальклорнае свята "Запрашаем на кірмаш". У аснове якога ляжыць пастаноўка традыцыйнага народнага дзеяння - продаж тавараў. Выхаванцы разам з гаспадыняй пабывалі ў ролі прадаўцоў. Удзельнікамі свята былі хлопчык Несцерка і цыганка, якія разам з дзецьмі вадзілі карагод, ігралі на музычных інструментах, танцавалі, змагаліся ў хуткасці, удзельнічаючы ў народных гульнях. Свята прайшло весела, дынамічна, насычана. Правядзенне фальклорных святаў і забаў дапамагае далучаць выхаванцаў нашага садка да традыцый свайго народа.

26.09.2025
"Дзіўная гісторыя беларускай цацкі"
11.09.2025
Экскурсія па родным горадзе


05.09.2025
"Кніга - крыніца ведаў!"
"Кніга - крыніца ведаў" - менавіта пад такім дэвізам прайшоў тыдзень у нашым дзіцячым садзе напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Хлопчыкі і дзяўчынкі на працягу тыдня знаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, чыталі вершы, казкі, разглядвалі ілюстрацыі да твораў, арганізавалі выставу кніг беларускіх аўтараў.

