Картатэка гульняў з аўтарскай гульнёй, цацкай
“Каляндар народнай лялькі”
Мэта:
замацаваць прыкметы пор года, традыцыі і абрады беларусаў.
Матэрыял:
гульня “Каляндар народнай лялькі”, народныя лялькі.
Апісанне: Дзеці
падбіраюць адпаведныя лялькі і прымацоўваюць іх да характэрных пор года. На
кожную пару года падбіраецца лялька, якая звязана менавіта з гэтым месяцам,
парой года.
Матэрыял:
гульня “Каляндар народнай лялькі”,народныя лялькі.
Апісанне:
Педагог прапаноўвае разглядзець лялькі. Знайсці і падабраць ляльку да
адпаведнай пары года. (Напрыклад, лялька “Вяснянка” прымацоўваецца да сакавіка,
які выдзелены зялёным колерам, або лялька “Калядная каза” адпавядае студзеню і
яе месца на сінім полі).
Матэрыял:
гульня “Каляндар народнай лялькі”,народныя лялькі.
Апісанне:
Педагог прапаноўвае разглядзець “Каляндар народнай лялькі”, лялек, якія
адапавядаюць кожнаму месяцу, потым
лялькі здымаюцца, перамешваюцца, раздаюцца дзецям. Кожнае дзіця павінна
знайсці месца для лялькі.
Матэрыял:гульня
“Каляндар народнай лялькі”,народныя лялькі, хусцінка.
Апісанне:Педагог
разглядае з дзецьмі “Каляндар народнай лялькі”, прапануе ім заплюшчыць вочы. У
гэты час хусцінкай закрывае адну з лялек і дзеці павінны здагадацца, якая
лялька схавалася.
Матэрыял:гульня “Каляндар народнай лялькі”,народныя лялькі.
Апісанне:Педагог
разглядае з дзецьмі “Каляндар народнай лялькі”, прапануе ім заплюшчыць вочы. У
гэты час дарослы мяняе лялек месцамі і дзеці павінны здагадацца, што змянілася.
Матэрыял:гульня “Каляндар народнай лялькі”,народныя лялькі.
Апісанне:Педагог апісвае адну з лялек і прапануе дзецям здагадацца
аб якой ляльцы ідзе гаворка, а потым дзеці апісваюць народную ляльку, а
астатнія дзеці пазнаюць ляльку па апісанню.
Матэрыял:гульня “Каляндар народнай лялькі”,народныя лялькі.
Апісанне:Педагог паказвае дзецям ляльку, гаворыць яе назву,
прапануе здагадацца і паразважаць, чаму
так назвалі ляльку.
Матэрыял:гульня “Каляндар народнай лялькі”,народныя лялькі.
Апісанне:Педагог прапануе дзецям скласці расказ аб пары года і
адпаведнай ляльцы гэтага сезона, традыцыях і абрадах беларусаў.
Матэрыял:гульня “Каляндар народнай лялькі”,народныя лялькі,
музычны твор цыкла “Поры года” П.Чайкоўскага.
Апісанне:Дзецям прапаноўваецца паслухаць урывак з твора і
вызначыць якую пару года яны праслухалі і паказаць на календары, успомніць
народныя святы гэтага сезона.
Матэрыял:
гульня “Каляндар народнай лялькі”,народныя лялькі.
Апісанне:
Педагог прапаноўвае дзецям падрыхтаваць падарункі для лялек. (Напрыклад, для
лялькі “Дамашняя масленка” – бліны, для лялькі “Птушка-радасць” – птушкі, для
лялькі “Вялікдзень” – чырвоныя яйкі і г.д.).
Комментариев нет:
Отправить комментарий