Бярозка

Мэта: практыкаваць у хадзьбе па кругу, узгадняючы рух са словамі песні. Фарміраваць пачуццё калектывізму.
Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Дзеці ходзяць па кругу, паклаўшы хустачкi на плячо, i спяваюць.

Березка - хороводБярозка белая,
Макаўка зялёная,
Летам махнаценькая,
3імой сучкаваценькая,
Дзе яна стаіць,
Там i шуміць.




Дзяўчынка-бярозка, што стаіць у крузе, пад песню забірае ў тых, хто гуляе, хустачкі, паднімае ix над галавой, і, калі заспяваюць:
Бярозка зялёненькая,
Вясной вясёленькая,
Сярод поля стаіць,
Лicточкамі шуміць,
Грыміць, гудзіць,
Залатым вяночкам звініць.

Бярозка iмiтye шум лістоў, рух галінак,— яна шамаціць сукенкай, махае над галавой хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню кapaнi у бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!»— дзяучынка-бярозка абыходзіць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.

Правілы гульні: хустачкі у тых, хто гуляе, павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-бярозка змагла лёгка ix узяць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий