Надзейка

Мэта: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць pyxi ca словамi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Aпicaннe гульні: З ліку дзяцей выбіраецца дзяўчынка, якая становіцца ў круг.
Дзеці: 

Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.
Як бабулі скачуць?
Надзейка:
Вось і так, вось і так

Так бабулі скачуць. 
(імітуе рухі бабуль)
Дзеці: 
Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.
Як козлікі скачуць?
Надзейка: 
Вось і так, вось і так

Так козлікі скачуць. 
(імітуе рухі козлікаў)
Дзеці: 
Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.
Як хлопчыкі скачуць?
Надзейка: 
Вось і так, вось і так

Так хлопчыкі скачуць. 
(імітуе рухі хлопчыкаў)
Дзеці: 
Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.
Як дзяўчынкі скачуць?
Надзейка: 
Вось і так, вось і так

Так дзяўчынкі скачуць. 
(імітуе рухі дзяўчынак)

Правілы гульні: калі дзяўчынка імітуе тыя ці іншыя рухі, то дзеці пляскаюць у далоні.

Комментариев нет:

Отправить комментарий