Сарака (Жаўрук)

Народная лялька сарака, яна ж жаўрук ўвасабляе пачатак вясны, прылёт птушак.
Галоўнае прызначэнне лялькі Саракі -гэта яе ўдзел у вясновых заклічках. У гэтых абрадах яшчэ прымалі ўдзел лялька Вяснянка, лялька птушка радасць. Як вядома, адной з першых вясновых птушак з'яўляюцца жаўрукі, менавіта яны паведамляюць усяму свету аб тым, што зіма ўжо разгубіла свае сілы і вясна на падыходзе. Увесну, падчас абрадаў заклікання жанчыны пяклі з цеста маленькіх жаўрукоў, і потым з песнямі і скокамі раскладвалі іх на дахах дамоў, у поле, на лузе для прыцягнення птушак і хутчэйшага наступу цёплых дзён. Таму першае і сапраўднае імя нашай лялькі-жаўрук. Абрады прыцягнення вясны падзяляліся на тры этапы, якія праводзілі 1, 9 і 25 сакавіка па старым стылі. Наша лялька ўдзельнічала ў другіх заклічках 9/22 сакавіка - дзень вясновага раўнадзенства.
Сарака (Жаўрук). Майстар-клас.

Комментариев нет:

Отправить комментарий