Сарака (Жаўрук). Майстар-клас


Для вырабу лялькі Вам спатрэбіцца:

- тканіна для цела 20 на 15 см або 20 см;
- тканіна для дзюбы 10 на 10 см;
- квадрат або трохвугольнік на ніжнюю хустку (памер можна ўзяць па жаданні, калі трохвугольнік большы, атрымаецца імітацыя крылаў);
- вялікую хустку 16 на 16 см;
- прамавугольнік для спадніцы 10 на 14 см;
- ніткі, лепш чырвонага колеру;
- нажніцы.

Тканіну для цела складаем бакамі ўнутр і напалову, атрымліваецца скрутка



Складаем дзюбу з квадрата 10 на 10 см



Скрутку, прыгатаваную для цела, складаем напалову, укладваем дзюбу і прыматываем ніткай. Вузлы завязаць ззаду, нітку абрэзаць.

Засталося прыбраць ляльку. Спадніца апранаецца выворотным спосабам.



Апранаем ніжнюю хустку. Можна прыматаць ніткай на ўзроўні шыі, свабодныя канцы будуць імітаваць крылы.


Завязваем хустку. Па жаданні упрыгожваем.


Галоўнае значэнне народнай лялькі саракі-прыцягненне дастатку, павелічэнне прыбытку, захаванне сямейнага дабрабыту. 
Узмацніць магічную сілу абярэга можна дапоўніўшы яе гняздом з птушаняткамі або яечкамі. Нельга пакідаць гняздо пустым.



Гульня-драматызацыя па матывах народнай за баўлянкі "Сарока-белабока"


Комментариев нет:

Отправить комментарий