01.12.2019

Тыдзень беларускай культуры "Беларуская народная творчасць"

З 25 па 29 лістапада ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіў тыдзень беларускай культуры па тэме "Беларуская народная творчасць". 

Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні ("Капялюш", "Маша", "Грушка" і іншыя), наведалі "Беларускую хатку", пазнаёміліся з вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з беларускімі ўзорамі, рознымі па выкананні, на вышыўках, саматканых посцілках, ручніках, упрыгожвалі на занятках (аплікацыяй беларускага узора) сурвэткі, ручнікі, дываны, ляпілі сувеніры, чыталі і пераказвалі апавяданні і казкі, развучвалі беларускія прыказкі, прымаўкі, песні і танцы.

  

    

1 комментарий:

  1. Этот комментарий был удален администратором блога.

    ОтветитьУдалить