Фальклорнае свята прайшло ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Талака — старажытнае славянскае бажаство, апякунка жніва і ўрадлівасці. Талакой беларусы, сеялі, жалі, касілі, будавалі. Святкаванне ў гонар Талакі - радасная падзея. Пасля таго, як дажата апошняя дзялянка і звязаны апошні сноп, робяць вянок, і талачэйкі кідаюць жэрабя, каму быць Талакой. На Талаку надзяюць вянок, карагод ўпрыгожвае яе кветкамі, і прыпяваючы і танцуючы дае ёй у рукі дажынкавы сноп, хаваючы пры гэтым белай шалем. Затым усе ідуць парамі за Талакой у дом гаспадара. Гаспадар сустракае Талаку хлебам-соллю і кланяецца ёй у пояс. Талака аддае гаспадару дажынкавы сноп, затым гаспадар і гаспадыня вядуць Талаку ў дом і саджаюць у кут, пасля гэтага пачынаецца святочная вячэра. Пасля вячэры Талака здымае вянок і пакідае гаспадарам дома, а покрыва застаецца дзяўчыне.Свята суправаджалася песнямі, гульнямі і забавамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий