18.06.2018

Рэспубліканскі семінар-нарада


Педагогі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе на тэму "Змест і арганізацыя метадычнай работы з кіраўнікамі і спецыялістамі сістэмы дашкольнай адукацыі", які праходзіў на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі" 14 - 15 чэрвеня 2018 года.
У рамках работы семінара праходзіла выстава «Гульня і цацка сваімі рукамі», на якой была прадстаўлена калекцыя народных лялек, створаных педагогамі нашай установы, а таксама аўтарская гульня "Каляндар народнай лялькі".
Выхавальнікам дашкольнай адукацыі Варошка Вольгай Станіславаўнай была арганізавана творчая майстэрня па вырабу народнай лялькі "Карагодніца".



Комментариев нет:

Отправить комментарий