Карагодніца

 Лялька Карагодніца - цацка выключна для забавы і не нясе ў сябе абярэгавую функцыю. Яна выступае як своеасаблівы трэнажор для маленькіх пальчыкаў дзіцяці. Ляльку рабілі на  палачцы, якая пры кручэнні весела круцілася. Рабілі звычайна кожнаму дзіцяці адразу дзве лялькі – па адной у  кожную руку. Гуляючы з Карагодніцамі, трэба было круціць іх у розныя бакі адначасова. Гэта трэба было для таго,  каб  пасталеўшы, дзяўчынка магла ўпэўнена брацца за прадзенне, так як засваенне новага віду рукадзелля для яе праходзіла хутчэй.

Комментариев нет:

Отправить комментарий