12.12.2022

У гісторыка-этнаграфічным музеі

 Выхаванцы старшай групы "Бусляня" наведалі гісторыка-этнаграфічны музей “Вытокі” дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 12 г. Ліды".

Пазнавальнымі для дзяцей былі экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Нумізматыка”, “Мінералы – скарбы Зямлі”. Асабліва цікавай для выхаванцаў была экспазіцыя “Беларуская хатка”, дзе дзеці пашырылі ўяўленні аб побыце беларускага народа, пазнаёміліся з калекцыяй вырабаў беларускага побыту, асаблівасцямі інтэр’еру сялянскай хаты.






10.10.2022

Дажынкі

Каб дзеці маглі з ранняга дзяцінства ведаць аб сваёй краіне, аб яе працавітым народзе, разумелі пявучую і меладычную беларускую мову, у дзіцячым садзе з вясёлымі песнямі, танцамі і караваем правялі фальклорнае свята “Дажынкі”.

Выхаванцы ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра збожжа, пагулялі ў беларускія народныя гульні “Дудачка”, “Гарлачык”, “Лянок”, “Рэдзька”, “Бульбачка”, праспявалі беларускія прыпеўкі і песню “Госцікі”, танцавалі “Карагод агародніны”, “Дажыначкі”, “Жніво”, танец з каласкамі, гулялі на музычных інструментах. Свята атрымалася цікавым і эмацыйным. Дзякуючы падобным мерапрыемствам дзецям прывіваюцца лепшыя духоўныя традыцыі, любоў да роднага краю, роднай зямлі.





15.09.2022

Экскурсія "Яны абаранялі наш горад"

 "Нішто не забыта і ніхто не забыты." Пад такім дэвізам прайшла экскурсія старшай групы "Бусляня".

Дзеці ўсклалі кветкі да помніка воінам вызваліцелям і партызанам, абеліска ў скверы абутковай фабрыкі, скульптурнага помніка на брацкай магіле, хвілінай цішыні ўшанавалі памяць тых герояў, якія даказалі прыклад сваёй шчырай любові да роднай зямлі, сваёй Радзімы.

"Памяць... Памяць...
Памяць, як набат,
Вяртае ў мінулае, таму,
У грозныя, але слаўныя годы...
Іх забыць не змогуць ніколі
Тыя, хто страшнымі дарогамі вайны
Да Перамогі прайшоў, а мы
Павінны памятаць пра іх подзвігі."




14.09.2022

"Я і Радзіма мая"

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад №24 г. Ліды" прыняла ўдзел у адукацыйным праекце "Я і Радзіма мая" для дзяцей дашкольнага ўзросту

09.09.2022

Экскурсія да кургана Неўміручасці

 Выхаванцы групы "Васілёк" здзейснілі экскурсію да памятных месцаў горада.

Дзеці наведалі помнік воінам-інтэрнацыяналістам "Жураўлі", помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў і партызан, ”Вечны агонь”, курган Неўміручасці з магілай невядомага салдата. Педагогі з выхаванцамі ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія спрыяла выхаванню павагі да мінулага народа і цікавасці да гісторыі роднага краю, садзейнічала фарміраванню пачуцця гонару за воінаў-абаронцаў, якія перамаглі, за вялікі подзвіг нашага народа.







08.09.2022

Экскурсія ў Лідскі замак

 Выхаванцы старшай групы дзіцячага сада № 24 прынялі ўдзел у пазнавальнай экскурсіі і наведалі музей у Лідскім замку.

Атмасфера, якая панавала ў велічных сценах Лідскага замка, акунула экскурсантаў у эпоху сярэднявечча. Дзеці даведаліся аб гісторыі заснавання замка, яго жыхарах, наведалі замкавы двор, башні, паўднёвую і ўсходнюю галерэі. Дакрануўшыся да прадметаў мінулага, выхаванцы атрымалі шмат прыемных уражанняў, пазітыўных эмоцый. Дзеці абяцалі расказаць сваім родным аб пачутых легендах і наведаць Лідскі замак яшчэ раз.






19.08.2022

Яблычны Спас

 19 жніўня ў народным календары адзначаецца свята "Яблычны Спас", які не застаўся без увагі і ў яслях-садзе.

Напярэдадні свята з дзецьмі былі праведзены розныя мерапрыемствы: гутаркі пра свята, разглядванне ілюстрацый, малюнкаў, чытанне мастацкай літаратуры, даследаванне яблыкаў (на смак, колер, пах). Дзеці даведаліся, што ў даўніну, у жніўні святкавалі тры Спаса. Першы быў прысвечаны новаму ўраджаю мёду і называўся Мядовы. Другі называўся Яблычным, пасля гэтага свята можна было есці свежыя яблыкі. Трэці Спас - Хлебны або Арэхавы, таму што пяклі першы каравай з пшанічначнай мукі, у канцы жніўня спелі арэхі. А яшчэ выхаванцы даведаліся, што з гэтым святам звязана шмат прыгожых традыцый, звычаяў. Да гэтага дня не елі яблыкі, а пасля асвячэння ў царкве ўсе адзін аднаго віншавалі і частавалі яблыкамі, мёдам, рознай садавінай. На свята прыйшла да дзяцей Яблынька, Жабка, Баба-яга, гаспадынька. Выхавальнікі, музычны кіраўнік і самі выхаванцы зрабілі свята вясёлым, задорным: вадзілі карагод “Беларусь – мая старонка”, танцавалі танцы з хустачкамі “Беларусачка”, з яблыкамі “Люблю я яблычкі”, з птушкамі “Птушкі белыя”, гулялі ў “Вожык і яблык”, “Яблычны баскетбол”, “Рознакаляровыя яблыкі”, прайшоў музычны аркестр “Звонкія яблычкі”. Усе атрымалі выдатны настрой, пазітыў ад праведзенага мерапрыемства.



07.07.2022

Купалле

 У яслях-садзе прайшло музычнае свята Купалле, прысвечанае летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды.

У госці да дзяцей прыйшлі Купалінка, Марская царыца і Кікімара. Дзеці з задавальненнем гулялі з імі ў гульні “Ваданосы”, “Прайдзі праз балота”, “Выратуй рыбак”, “Блытанка”, “Пераскачы вогнішча”, спявалі песні, танцавалі з вяночкамі “Танец русалак”, “Ой, рана на Івана”, “Купалінка”. Дзяцей на шляху чакалі цяжкія выпрабаванні, пераадолець якія ім дапамагалі сяброўства і ўзаемадапамога. Падчас свята выхаванцы даведаліся, што па павер'і ў купальскую ноч зацвітае папараць кветка і той, хто яе знойдзе, будзе чуць галасы звяроў, птушак, раслін. Педагогі ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы дапамагаюць развіваць у дзяцей цікавасць да культуры і старадаўніх звычаяў. Можна сказаць, з поўнай упэўненасцю: выхаванцы дзіцячага сада правялі час цікава, актыўна і весела!

01.07.2022

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

 Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ва ўстанове дашкольнай адукацыі "Яслi-сад №24 г. Ліда" праходзіў тэматычны тыдзень "Я ганаруся табой, Беларусь!"

На працягу тыдня была праведзена творчая майстэрня "Я люблю Беларусь", дзеці рабілі калектыўную аплікацыю, разглядалі альбом "Мая Радзіма - Беларусь", плялі вяночкі, спявалі беларускія народныя песні, чыталі вершы.
Напрыканцы тыдня выхаванцамі былі праведзены ўрачыстая лінейка і флэшмоб "Я люблю Беларусь!"

 


04.05.2022

Экскурсія па родным горадзе

Выхаванцы сярэдніх груп ясляў-сада здзейснілі экскурсію да памятных месцаў горада.

Дзеці наведалі помнік Изображениегероям-авіятарам, помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў і партызан, ”Вечны агонь”, курган Неўміручасці з магілай невядомага салдата. Педагогі з выхаванцамі ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія спрыяла выхаванню павагі да мінулага народа і цікавасці да гісторыі роднага краю, садзейнічала фарміраванню пачуцця гонару за воінаў-абаронцаў, якія перамаглі, за вялікі подзвіг нашага народа.

<- ФОТАСПРАВАЗДАЧА ->

Изображение