Тыдзень беларускай культуры


  У нашай установе дашкольнай адукацыі  кожны апошні тыдзень месяца плануецца адзіным тыднем беларускай культуры. На працягу гэтага тыдня ў  дзіцячым садку праводзяцца разнастайныя гульні, конкурсы, забавы, віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванцы знаёмяцца з беларускай культурай, побытам і абрадамі нашых продкаў.


Тыдзень беларускай культуры "Беларусь мая сінявокая"

 У межах тыдня беларускай культуры ва ўстанове дашкольнай адукацыі былі арганiзаваны гульні-падарожжы па Беларусі, родным горадзе. Дзецi пашырылі свае веды пра родны край, даведаліся пра гicторыю свайго народа, слухалі вершы, паданні, казкі, малявалі сімвалы краіны, прыроду, гулялі ў настольныя дыдактычныя і развіваючыя гульні, у рухомыя беларускія народныя гульні. 





Тыдзень беларускай культуры "Беларуская народная казка і тэатр"


На цэлы тыдзень кастрычніка наш дзіцячы сад пераўтварыўся ў сапраўдны тэатр са сцэнай у кожнай групе. Дзеці з асаблівай ахвотай прымалі ўдзел у спектаклях, гульнях-драматызацыях па матывах народных казак. Таксама на працягу тыдня ўспаміналі герояў беларускіх народных казак, адлюстроўвалі свае ўражанні ў малюнках і вырабах.


"Беларуская народная творчасць"

На працягу тыдня дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні ("Капялюш", "Маша""Грушка" і іншыя), наведалі "Беларускую хатку", пазнаёміліся з вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з беларускімі ўзорамі, рознымі па выкананні, на вышыўках, саматканых посцілках, ручніках, упрыгожвалі на занятках (аплікацыяй беларускага узора) сурвэткі, ручнікі, дываны, ляпілі сувеніры, чыталі і пераказвалі апавяданні і казкі, развучвалі беларускія прыказкі, прымаўкі, песні і танцы.
  

    

 "Беларусь - наша краіна".

Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні ("Бярозка", "Надзейкка", "Адгадай, чый галасок" і іншыя), чыталі і пераказвалі апавяданні беларускіх пісьменнікаў і народныя казкі, слухалі беларускія народныя музычныя творы, спявалі, з задавальненнем упрыгожвалі ручнікі беларускім арнаментам, ляпілі сувеніры, прынялі удзел у віртуальнай тэлеперадачы "Мая Беларусь", на экскурсіі пазнаёміліся з адметнымі асаблівасцямі вуліц роднага горада. Тыдзень выдаўся прадуктыўным, прайшоў для дзяцей весела і нязмушана.
 
"Жывёльны свет Беларусі". 
Аб багацці жывёльнага свету Беларусі нашы выхаванцы многа гаварылі, шмат назіралі, разважалі і нават спрачаліся. Разнастайнасць жывёльнага свету паказалі на занятках па мастацкай дзейнасці, уклаўшы душу і творчыя праяўленні ў свае работы. З дапамогай мастацкай літаратуры і тэатральнай дзейнасціі выхаванцы змаглі адчуць і паказаць характары жывёл. Галоўны вынік тыдня - упэўненасць выхаванцаў у тым, што жывёльны свет мае патрэбу ў абароне чалавека.





Тыдзень для нашых выхаванцаў выдаўся надзвычай прадуктыўным, фотаздымкі можате паглядзець тут.

 "Беларускія народныя святы і абрады"
Як вядома беларускі народны каляндар вельмі багаты на розныя цікавыя святы і абрады. Вывучаючы іх, дзеці ўжо з малога ўзроста далучаюцца да спадчыны нашых продкаў. Гэты тыдзень прайшоў для выхаванцаў вельмі цікава і насычана. Дзеці наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей, дзе змаглі паўдзельнічаць у музейна-педагагічным занятку. Удзельнікамі тыдня сталі і самыя маленькія нашы дзеткі, якія вырабілі прыгожыя пачастункі для гасцей. Нязменным атрыбутам любога свята беларусаў зьяўляюцца тэатралізаваныя пастаноўкі. Дзеці разыгралі беларускія народныя казкі "Каза-манюка", "Коцік, пеўнік і лісіца" Больш падрабязны матэрыял пра народныя святы і абрады можна прагледзець тут.


 




Гульні-драматызацыі па казках "Коцік, пеўнік і лісіца", "Каза-манюка"



Вывучаем святы па
"Календару беларускай лялькі"
Экскурсіі па роднаму гораду










Лепка "Пачастункі да свята"







"Беларускія народныя гульні"


Беларускія народныя гульні прыйшлі да нас з глыбінь стагоддзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяроддзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. У кожнай групе выхаванцы гулялі не толькі ў вядомыя ім гульні, але і развучылі новыя. Дзеці рознаўзроставай групы папрацавалі над вырабам калажа "Гуляем па-беларуску!".  Існуе вельмі шмат беларускіх гульняў рознай рухомасці. Вялікая колькасць з іх прадстаўлена ў раздзеле  "Беларускія народныя гульні". Тут кожны зможа знайсці гульні на свой густ і самастойна пагуляць з дзецьмі дома.



"Дзядуля-ражок"
"Лыка"
"Маша"
"Заінька"







"Каза"
"У млын"
"Блін гарыць!"

 
Дзеці працуюць над калажом "Гуляем па-беларуску!"

"Ліда - мой родны горад"

На працягу ўсяго тыдня дзеці пашыралі веды аб сваім родным горадзе, гісторыі яго заснавання, знакамітых людзях Лідчыны. Цікава і пазнавальна прайшлі экскурсіі ў Лідскі замак, да знакамітых помнікаў горада, а таксама мэтавыя прагулкі па мікрараёну "Індустрыяльны". Свае веды і ўражанні выхаванцы адлюстроўвалі ў малюнках, аплікацыі, гульнях і сумесных гутарках.

 

Вывучаем славутасці роднага горада


 

Пашыраем і замацоўваем свае веды ў прадуктыўных відах дзейнасці

Бел. нар.гульня "Міхасік"
Вывучаем свой мікрараён
Знаёмімся с гербам горада

"Жывёльны свет Беларусі"


На працягу тыдня выхаванцы знаёміліся з разнайнасцю жывёльнага свету Беларусі. Пазнаёміліся з цікавымі жывёламі, асаблівасцямі іх знешняга выгляду, паводзінамі ў прыродзе. 


Наведванне выставы "Прырода Лідчыны" гісторыка-мастацкага музея 

 


Гульні-драматызацыі па казках "Ліса і журавель" і "Зайкава хатка"

Канструяванне з прыроднага
матэрыяла "Лясныя жыхары"
Калаж "Прырода - наш дом"
Ручная праца "Беражы
родную прыроду"












Гульня-карагод "Заінька"
      
Дыдактычная гульня "Чый хвост?"










"Культурныя мясціны Лідчыны"

На працягу ўсяго тыдня выхаванцы знаёміліся з культурнымі мясцінамі роднага горада. Цікава і пазнавальна прайшлі экскурсіі ў этнаграфічны пакой нашай установы "Беларуская хатка". Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаянна дзейнічаючымі экспазіцыямі "Культура і побыт нашых продкаў", "Лялькі нашых бабуль". На занятках па адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства" выхаванцы старшых і сярэдніх груп знаёміліся з культурнымі мясцінамі нашага горада, разглядалі фотаздымкі, дзяліліся гісторыямі з асабістага вопыта.


 



Экскурсіі ў этнаграфічны пакой "Беларуская хатка"


Гульні-драматызацыі па беларускім народным казкам



 Заняткі па адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства", разгляданне фотаздымкаў з выявамі культурных мясцін роднага горада

 



Пашыраем і замацоўваем свае веды ў прадуктыўных відах дзейнасці

Комментариев нет: