10.04.2018

Сустракаем Вялікдзень!

Выхаванцы старшых груп на гэтым тыдні запрасілі ўсіх жадаючых на фальклорнае свята "Вялікдзень".
Як вядома, цудоўнаму вяртанню да жыцця Ісуса Хрыста – і прысвечаны разнастайныя хрысціянскія звычаі і абрады на Вялікдзень. Не выпадкова, што і вітацца ў гэты дзень прынята словамі: “Хрыстос уваскрэс!”. Юныя артысты змаглі прадэманстраваць свае таленты, падзяліцца з усімі сваімі ведамі аб народных традыцыях і, зразумела, пагуляць з галоўным сімвалам свята - фарбаванымі яйкамі. Яшчэ раз віншуем Вас са святам!
 
Фотасправаздачу можна прагледзець тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий