02.04.2018

Тыдзень беларускай культуры "Беларускія народныя казкі, забаўлянкі"

З 26.03.2018 па 30.03.2018 у нашай установе адукацыі прайшоў тыдзень беларускай культуры на тэму: "Беларускія народныя казкі, забаўлянкі".
На цэлы тыдзень наш дзіцячы сад пераўтварыўся ў сапраўдны тэатр са сцэнай у кожнай групе. Дзеці з асаблівай ахвотай прымалі ўдзел у спектаклях, гульнях-драматызацыях па матывах народных казак. Таксама на працягу тыдня ўспаміналі герояў беларускіх народных казак, адлюстроўвалі свае ўражанні ў малюнках і вырабах. 
 
Фотасправаздачу можна прагледзець тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий