15.02.2018

Масленка дамашняя. Майстар-клас

А ці ведаеце Вы, што на масленічным тыдні акрамя вялікай саламянай лялькі Масленкі, якую спальвалі падчас свята, рабілі дадаткова яшчэ і дачку Масленкі – Масленку дамашнюю? Ёй надавалася функцыя спрыяння пабагачэнню сям’і і нараджэнню здаровых наследнікаў. Ставілі ляльку на покуці альбо на ўваходзе ў дом.
Калі ў адзін з масленічных дзён родныя збіраліся да цёшчы на блінцы, то насустрач ім выстаўлялі ў акно ці ў двор менавіта дамашнюю Масленку. Бывала, што з гэтай лялькай сустракалі маладых падчас вяселля. Рабіць яе нескладана.
Лялька будзе добрым памочнікам падчас знаёмства дзяцей з народным святам Масленіца. Паспрабуйце!

1 комментарий: