08.07.2024

Музычнае свята "Купальскія забавы"

 У дзіцячым садзе прайшло музычнае свята "Купальскія забавы", якое захапіла ўсіх сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю і чараўніцтвам.

Да выхаванцаў прыходзілі ў госці Жабка і Баба Яга. Разам з Купалінкай дзеці выконвалі музычна-рытмічныя кампазіцыі: "Купальскія вяночкі", "Летнія кветкі", вадзілі карагоды "Купалінка", "На Івана Купалу". Дзеці гулялі ў гульні "Каруселі", "Пераскокні вогнішча" ,"Блакітнае неба","Залатыя вароты". У канцы свята выхаванцы шукалі чароўную папараць-кветку, а калі знайшлі яе, загадалі кожны свае жаданне.






06.05.2024

Экскурсія ў гісторыка - этнаграфічны музей "Вытокі"

 Выхаванцы старшай групы "Крынічка" наведалі гісторыка-этнаграфічны музей "Вытокі" дзяржаўнай установы  адукацыі  сярэдняй  школы № 12 г.Ліды: пазнавальнымі для іх былі эспазіцыі "Вялікая Айчынная вайна", "Дэкаратыўна - прыкладное мастацтва", "Беларуская хатка".  Такія выставы  садзейнічаюць выхаванню паважлівага  стаўлення да гераічнага мінулага свайго народа, каштоўнае стаўленне да жыцця і свету.





28.03.2024

Экскурсія ў "Гарадскі парк культуры і адпачынку"

 Месцам, дзе многія лідчане праводзяць прыемныя хвіліны свайго жыцця, з'яўляецца, без сумневу, парк культуры і адпачынку, які знаходзіцца ў цэнтры нашага горада.

28 сакавіка выхаванцы старшай групы "Вясёлка" разам з выхавацелем наведалі  "Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле 7 воінаў Чырвонай Арміі", "Помнік вязням фашысцкіх засценкаў, удзельнікам падпольнага і партызанскага руху", "Скульптурную кампазіцыю "Звон","Стэлу загінуўшым рабочым і служачым Лідскай абутковай фабрыкі". Дзецям вельмі спадабалася экскурсія, у дзіцячы сад вярнуліся з добрым настроем і новымі ведамі гісторыі роднага горада.









27.03.2024

Экскурсія ў Лідскі замак

 Выхаванцы старшай групы "Сланечнік" наведалі самае знакамітае месца нашага горада.

Дзецям пашанцавала пабываць у паўночна-ўсходняй вежы на выставе “Лiдскi замак. Гiстарычныя падзеi i постацi”. Вельмi захапляючай аказалася экспазiцыя ў паўднева-заходняй вежы замка “Старонкi гicторыi. Ад XIV стагоддзя...”. З вялiкiм задавальненнем выхаванцы пагулялi па тэрыторыi замка, адчулi сябе рыцарамi i дамамi сярэднявечча. Затым экскурсiя прадоўжылася па вулiцах горада, дзецi пазнаемiлiся з iншымi славутасцямi нашага цудоўнага горада Лiды.





26.03.2024

Экскурсія ў "Лідскі Раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына»"

 Выхаванцы сярэдняй групы "Рамонак" і старшай групы "Крынічка" наведалі "Лідскі Раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына»". Дзе прайшла вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па рамяству  людзей у былыя часы.  А таксама ўвазе  дзяцей быў прапанаваны прагляд тэатра лялек "Батлейка".  Выхаванцы атрымалі вялікае задавальненне ад экскурсіі і прагляду казкі.



22.03.2024

Фальклорнае свята "Саракі"

 Народныя абрады і звычаі - традыцыйныя мерапрыествы ў дзіцячым  садзе № 24 г. Ліды. Яны дапамагаюць дзіцяці зразумець унікальнасць свайго народа, даведацца аб гісторыі, палюбіць радзіму, адчуць яе значнасць у сваім жыцці. Каб хутчэй надышла доўгачаканая вясна і абудзілася зямля ад зімовага сну, далучыліся да святкавання "Саракоў" і выхаванцы. Да дзяцей у госці завітаў Бусел з жабкамі, Вясна. У цікавых народных гульнях: "Бусел і жабкі", "Беларускі ручнік", "Птушачкі прыляціце" выхаванцы  паказвалі сваю знаходлівасць і спрыт, спявалі вясеннія заклічкі, вадзілі  карагоды, чыталі вершы пра вясну, танцавалі музычна - рытмічныя кампазіцыі: "Вясна ідзе", "Танец птушак", "Жавароначкі прыляціце", "Вяснавое сонейка", будзілі мядзведзя і павесялілі яго "Вясеннім аркестрам". На прыканцы свята  дзеці змайстравалі птушак, каб потым павесіць іх на дрэва.





29.02.2024

Масленіцу праводзілі - малюнкі ды вырабы рыхтавалі.

 На працягу усяго тыдня выхаванцы групы "Званочкі" рыхтаваліся да свята "Масленіца".

На занятках яны даведаліся як раней святкавалі Масленіцу, што азначае і адкуль бярэ пачатак гэты звычай.  Дзеці з вялікай радасцю і захапленнем выконвалі ўсе заданні.






27.02.2024

Масленіцу сустракаем.

 Выхаванцы дашкольнай установы весела і задорна правялі зіму і зазывалі вясну на  фальклорным свяце "Масленіца".  Да дзяцей у госці завіталі Воўк, Баба - Яга і Вясна, якія прапанавалі пагуляць у музычныя гульні "Бліны", "Залатыя вароты". Дзеці разам з гасцямі вадзілі карагоды "Масленіца", "Прыйдзі, вясна", танцавалі танец  "Сонечныя праменьчыкі", гулялі ў рухавыя  гульні "Напячы бліноў", "Пападзі ў цэль", "Перацягні канат".  На прыканцы свята ўсе пачаставаліся смачнымі блінамі.




23.03.2023

Экскурсія ў цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры "Спадчына"

Падчас наведвання цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры "Спадчына", дзеці  пазнаёміліся з  народнымі рамёствамі і промысламі, замацавалі традыцыі і звычаі беларускага народа праз займальную экскурсію, прагляд спектакля тэатра "Батлейка".

 


 


 








22.03.2023

22 сакавіка – Саракі - народнае свята птушак і вясны

 У дзіцячым садзе прайшло свята Саракі.

У госцi да выхаванцаў прыходзiлі Мядзведзь, Вясна i Буслiк. Разам з імі дзеці танцавалі танец "Птушкі прыляцелі", танец з хустачкамі, спявалі песні "Прыйшла вясна", "Мы вясну чакаем, мы вясну гукаем", гулялі ў музычныя гульні "Разбудзі мядзведзя" і "Вяртанне птушак", беларускую народнуюб гульню "Бусел і жабкі", выканалі музычна-рытмічныя кампазіцыі "Сонейка" і "Вясна ідзе", ігралі ў аркестры "Вясенні настрой". Усе разам дзеці з радасным настроем сустрэлі Бусла, разбудзілі Мядзведзя і паклікалі Вясну.