Выхаванцы старшай групы "Сланечнік" наведалі самае знакамітае месца нашага горада.
Дзецям пашанцавала пабываць у паўночна-ўсходняй вежы на выставе “Лiдскi замак. Гiстарычныя падзеi i постацi”. Вельмi захапляючай аказалася экспазiцыя ў паўднева-заходняй вежы замка “Старонкi гicторыi. Ад XIV стагоддзя...”. З вялiкiм задавальненнем выхаванцы пагулялi па тэрыторыi замка, адчулi сябе рыцарамi i дамамi сярэднявечча. Затым экскурсiя прадоўжылася па вулiцах горада, дзецi пазнаемiлiся з iншымi славутасцямi нашага цудоўнага горада Лiды.
Комментариев нет:
Отправить комментарий