Мы з ранняга дзяцінства далучаем нашых выхаванцаў да гісторыі, традыцый і нацыянальнай культуры нашай краіны. Вось і сённяшні дзень не стаў выключэннем. 19 жніўня ў дзіцячым садзе прайшло музычна - фальклорнае свята "Яблычны спас - яблычкаў запас". Да дзяцей у госці завіталі Яблынька і Баба - Яга, якія разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі выканалі танцы "Вясёлыя яблычкі", "Мая Беларусь", весела правялі час у гульнях "Перанясіце яблычкі", "Яблычак для дзетачак", "Рознакаляровыя яблычкі", "Вясёлая сям'я".
19.08.2025
07.07.2025
Купалле
У дзіцячым садзе прайшло музычнае свята Купалле, прысвечанае летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды.
.jpg)
У госці да дзяцей прыйшлі Купалінка, Марская царыца і Кікімара. Дзеці з задавальненнем гулялі з імі ў гульні “Ваданосы”, “Выратуй рыбак”, “Блытанка”, “Прайдзі праз балота”, “Пераскачы вогнішча”, спявалі песні, танцавалі з вяночкамі “Танец жабак”, “Ой, рана на Івана”, “Купалінка”. Дзяцей на шляху чакалі цяжкія выпрабаванні, пераадолець якія ім дапамагалі сяброўства і ўзаемадапамога. Падчас свята выхаванцы даведаліся, што па павер'і ў купальскую ноч зацвітае папараць кветка і той, хто яе знойдзе, будзе чуць галасы звяроў, птушак, раслін. Педагогі ўпэўнены, што такія мерапрыемствы дапамагаюць развіваць у дзяцей цікавасць да культуры і старадаўніх звычаяў. Можна сказаць, з поўнай упэўненасцю: выхаванцы дзіцячага сада п
равялі час цікава, актыўна і весела!.jpg)
02.07.2025
Музычнае свята "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - свята ўсёй краіны"
У нашым дзіцячым садзе прайшло святочнае мерапрыемства "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - свята ўсёй краіны", якое традыцыйна пачалося з праслухоўвання гімна Рэспублікі Беларусь і падняцця флага Рэспублікі Беларусь. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, выканалі музычныя кампазіцыі "Мірнае неба", "Белая галубка" і "Беларусь", пагулялі ў гульні "Бусел і жабкі" і "Лапці".
25.04.2025
Экскурсія ў раённы цэнтр рамёслаў і традыцыйнай культуры "Спадчына"
Выхаванцы старшых груп дзіцячага сада наведалі раённы цэнтр рамёслаў і традыцыйнай культуры "Спадчына", дзе пазнаёміліся з побытам нашых продкаў, з вырабамі беларускіх рамесленнікаў. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі прадстаўленне тэатра "Батлейка".
14.01.2025
Экскурсія ў этнаграфічны музей "Беларуская хатка"

13.11.2024
Музычнае свята "Бульбу варым, бульбу жарым"
У нашай дашкольнай установе прайшло незвычайнае музычнае свята "Бульбу варым, бульбу жарым". Афіцыйна такога свята няма, але супрацоўнікі і выхаванцы вырашылі выправіць гэтую сітуацыю. У гонар другога хлеба дарослыя і дзеці сабраліся ў музычнай зале. Да дзяўчынак і хлопчыкаў завіталі Каларацкі жук і Царыца Бульба - галоўная гераіня мерапрыемства. Яны разам выконвалі музычна - рытмічныя кампазіцыі "Ты не стой у баку", "Земляныя яблыкі", удзельнічалі ў вясёлых гульнях "Напячы дранікі і бліны", "Бег у мяхах", "Гарачая бульба", "Бульбачка і жук". Усе ўдзельнікі весела і з задавальненнем збавілі вольны час і адпачылі.
01.11.2024
Тыдзень беларускай культуры "Беларуская казка і тэатр"
Цікава прайшоў тыдзень беларускай культуры "Беларуская казка і тэатр" у сярэдняй групе "Званочкі". Хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі веды аб беларускіх народных казках, разглядалі ілюстрацыі ў кніжках. Пабывалі ў ролі артыстаў і гледачоў пры паказе настольнага тэатра па казках "Як курачка пеўніка ратавала" і "Піліпка - сынок". Склалі сваю казку "На птушыным двары". Паказалі свае артыстычныя магчымасці ў яе драматызацыі.
27.09.2024
Беларускі тыдзень "Народная творчасць"

З мэтай развіцця цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей і культурных традыцый народа, у нашай дашкольнай уставе прайшоў беларускі тыдзень "Беларуская народная творчасць". Дзеці разам з выхавальнікамі з вялікай радасцю і задавальненнем гулялі ў дыдактычныя гульні "З чаго зроблена?", "Складзі цацку з частак", "Знайдзі падобную цацку па малюнку", упрыгожвалі адзенне беларускім арнаментам. Наведалі міні - музей "Беларуская хатка", дзе падчас экскурсіі пазнаёміліся з цацкамі і вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з беларускімі ўзорамі.
08.07.2024
Музычнае свята "Купальскія забавы"
У дзіцячым садзе прайшло музычнае свята "Купальскія забавы", якое захапіла ўсіх сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю і чараўніцтвам.
Да выхаванцаў прыходзілі ў госці Жабка і Баба Яга. Разам з Купалінкай дзеці выконвалі музычна-рытмічныя кампазіцыі: "Купальскія вяночкі", "Летнія кветкі", вадзілі карагоды "Купалінка", "На Івана Купалу". Дзеці гулялі ў гульні "Каруселі", "Пераскокні вогнішча" ,"Блакітнае неба","Залатыя вароты". У канцы свята выхаванцы шукалі чароўную папараць-кветку, а калі знайшлі яе, загадалі кожны свае жаданне.
06.05.2024
Экскурсія ў гісторыка - этнаграфічны музей "Вытокі"
Выхаванцы старшай групы "Крынічка" наведалі гісторыка-этнаграфічны музей "Вытокі" дзяржаўнай установы адукацыі сярэдняй школы № 12 г.Ліды: пазнавальнымі для іх былі эспазіцыі "Вялікая Айчынная вайна", "Дэкаратыўна - прыкладное мастацтва", "Беларуская хатка". Такія выставы садзейнічаюць выхаванню паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага свайго народа, каштоўнае стаўленне да жыцця і свету.
28.03.2024
Экскурсія ў "Гарадскі парк культуры і адпачынку"
Месцам, дзе многія лідчане праводзяць прыемныя хвіліны свайго жыцця, з'яўляецца, без сумневу, парк культуры і адпачынку, які знаходзіцца ў цэнтры нашага горада.
28 сакавіка выхаванцы старшай групы "Вясёлка" разам з выхавацелем наведалі "Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле 7 воінаў Чырвонай Арміі", "Помнік вязням фашысцкіх засценкаў, удзельнікам падпольнага і партызанскага руху", "Скульптурную кампазіцыю "Звон","Стэлу загінуўшым рабочым і служачым Лідскай абутковай фабрыкі". Дзецям вельмі спадабалася экскурсія, у дзіцячы сад вярнуліся з добрым настроем і новымі ведамі гісторыі роднага горада.




.jpg)
.jpg)
