20.03.2026

Фальклорнае свята "Саракі"

Сёння, напярэдадні народнага свята "Саракі" (на календары яно адзначаецца 22 сакавіка) клікалі вясну-красну выхаванцы старшых груп дзіцячага сада.  Гэта дзень калі прылятаюць сорак выраяў птушак, якія нясуць на сваіх крылах вясну. Дзеці заклікалі птушак і гукалі вясну песнямі, танцамі і гульнямі.   Падобныя мерапрыемствы адраджаюць цікавасць і павагу да беларускай культуры, абрадавым і народным святам, традыцыям, звычаям, выхоўваюць цікавасць да гісторыі нашага народа.

26.02.2026

Фальклорнае свята "Масленічныя забавы"

  Масленіца - самае вясёлае і шумнае народнае свята. У нашым дзіцячым садку  святкаванне Масленіцы стала добрай традыцыяй. Мы прывіваем любоў і павагу да народных традыцый, абрадаў і звычаяў. У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся са звычаямі святкавання Масленіцы. Дзеці даведаліся пра тое, што блін - не проста святочны пачастунак, а сімвал залатога сонца, які ажыў пасля зімовая спячкі. Свята прайшло ў святочнай і вясёлай атмасферы. Дзеці з казачнымі героямі ад душы павесяліліся: спявалі песні, вадзілі карагоды, гулялі ў рухомыя гульні. Традыцыйна свята скончылася паглынаннем смачных і духмяных бліноў.

20.01.2026

Музычна-фальклорнае свята "Ладкі - ладачкі, надышлі Калядачкі"

  КАЛЯДЫ - здаўна суправаджаліся маляўнічымі народнымі звычаямі. 

 Вось і ў нашай дашкольнай установе прайшло музычна - фальклорнае свята. Выхаванцы ператварыліся ў сапраўдных калядоўшчыкаў: у прыбраных касцюмах, разам з гаспадыняй выконвалі танцы, весела бавілі час у народных гульнях. І вядома ж, якое свята без гасцей: жартавалі, удзельнічалі ў калядных варожбах разам з Цыганкай. З мядзведзем  вадзілі карагод, спявалі песенькі, якія нясуць пажаданне здароў'я, шчасця і добрага настрою на ўвесь Новы год. Свята прайшло не толькі весела, але і пазнавальна. 

Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, нашы выхаванцы далучаюцца да роднай культуры і народных традыцый.

 

16.12.2025

Экскурсія ў Дом В. Таўлая ДУ "Лідскі гісторыка - мастацкі музей"

 Выхаванцы старшай групы "Бусляня"   наведалі Дом В.Таўлая ДУ "Лідскі гісторыка - мастацкі музей", дзе для іх адбылася тэатралізаваная экскурсія "Дружнай сямейкай да Верабейкі". Галоўны герой экскурсіі, Верабейка, сустрэў дзяцей на вуліцы ля новага ісклюзіўнага арт - аб'екта, расказаў аб стварэнні памятніка і аб вершы, які размешчаны на гранітнай кнізе, пагуляў у гульню "Класікі". Затым усе разам наведалі Дом - музей В.Таўлая. Верабейка паведаў аб біяграфіі паэта, пазнаёміў з яго сям'ёй. Дзеці пабывалі ў пакоі, дзе паэт ствараў свае рукапісы. Казку "Былінка і верабей", якая запісана Уладзіславам Вярыга, дзеці інсцэніравалі самы. Верабейка за актыўны ўдзел узнагародзіў выхаванцаў медалямі.


 

27.11.2025

Экскурсія ў гісторыка - краязнаўчы музей

Выхаванцы груп "Лянок" і "Верасок"* пазнаёміліся з  экспазіцыяй "Прырода Лідчыны", пашырылі ўяўленні аб дзікіх жывёлах і птушках, іх асяроддзі жыцця і спосабах харчавання.

17.11.2025

Экскурсія ў Лідскі раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры "Спадчына"

Выхаванцам старшых груп "Званочкі" і "Бусляня" падчас экскурсій была магчымасць даведацца пра народныя святы і абрады,  пазнаёміцца з рамяством беларускага народа - разглядзець саламяныя вырабы, вышыўку, саткаць посцілку, намалоць мукі на жорнах. З вялікім задавальненнем і цікавасцю праглядзелі народны лялечны тэатр "Батлейка" і прынялі ўдзел у  мастар - класе і зрабілі ляльку з саломы.

13.11.2025

Экскурсія ў Лідскі замак


 Выхаванцы дзіцячага сада працягваюць знаёміцца са славутасцямі роднага горада і з мэтай выхавання паважлівага стаўлення да гісторыі і культуры сваёй краіны, адправіліся на экскурсію ў Лідскі замак. 

  Падарожнічаючы па замку Гедыміна і слухаючы аповед экскурсавода, хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з экспанатамі музея, пасядзелі за вясельным сталом Ягайлы і Соф'і - дакрануліся да шматвяковай гісторыі  замка, напоўненай міфамі і легендамі.  У гэты дзень кожны юны наведвальнік прыадчыніў для сябе старонкі гісторыі самага  старажытнага аб'екта нашага горада - Лідскага замка.

Групы:

"В Е Р А С О К"

"Л Я Н О К"

"Б У С Л Я Н Я"

 

 

11.11.2025

Музычна - фальклорнае свята "Запрашаем на кірмаш"

   "Сёння ў нашым садзе адбудзецца КІРМАШ,

Ад збаноў і хустак, і да садавіны аж..."

     Сёння ў нашым садку адбылося музычна - фальклорнае свята "Запрашаем на кірмаш". У аснове якога ляжыць пастаноўка традыцыйнага народнага дзеяння - продаж тавараў. Выхаванцы разам з гаспадыняй пабывалі ў ролі прадаўцоў. Удзельнікамі свята былі хлопчык Несцерка і цыганка, якія разам з дзецьмі вадзілі карагод, ігралі на музычных інструментах, танцавалі, змагаліся ў хуткасці, удзельнічаючы ў народных гульнях. Свята прайшло весела, дынамічна, насычана. Правядзенне фальклорных святаў і забаў дапамагае далучаць выхаванцаў нашага садка да традыцый свайго народа.

26.09.2025

"Дзіўная гісторыя беларускай цацкі"


 Выхаванцы групы "Каласок" для дзяцей з ЦПМ на працягу тыдня знаёміліся з беларускімі народнымі цацкамі: адным з сродкаў далучэння дзяцей да нацыянальнай самасвядомасці.  Яны даведаліся, што цацкі ў мінулым былі гліняныя, драўляныя, іх выраблялі з тканіны, з саломы. Выхаванцы з захапленнем гулялі з цацкамі - свісцюлькамі, саламянымі лялькамі, лялькамі з тканіны. Усім было цікава і весела! 

Дзеці засвоілі, што народная цацка - гэта вынік чалавечай працы. Берагчы цацкі - значыць паважаць працу людзей, выказваць  павагу і любоў да сваёй Радзімы.

11.09.2025

Экскурсія па родным горадзе

 Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць наш дзіцячы сад, здзейснілі аглядную экскурсію па горадзе Ліда. Падчас якой замацавалі ўяўленні аб горадзе, у якім жывуць, аб славутых аб'ектах - Помнікі Францыску Скарыне і Гедыміну, Лідскі замак, арт - аб'ект "Верабейкі", алея арт - лавак, фотазона каля Дома гандлю ў выглядзе кнігі і пяра. У даступнай форме асвоілі навыкі грамадскіх паводзін і правіла дарожнага руху.  Экскурсія атрымалася пазнавальнай і займальнай.








05.09.2025

"Кніга - крыніца ведаў!"

 "Кніга - крыніца ведаў" - менавіта пад такім дэвізам прайшоў тыдзень у нашым дзіцячым садзе напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Хлопчыкі і дзяўчынкі на  працягу тыдня знаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, чыталі вершы, казкі, разглядвалі ілюстрацыі да твораў, арганізавалі выставу кніг беларускіх аўтараў.

 Выхаванцы групы "Каласок" для дзяцей з ЦПМ

19.08.2025

Музычна-фальклорнае свята "Яблычны спас - яблычкаў запас"

Мы з ранняга дзяцінства далучаем нашых выхаванцаў да гісторыі, традыцый і нацыянальнай культуры нашай краіны. Вось і сённяшні дзень не стаў выключэннем. 19 жніўня ў дзіцячым садзе прайшло музычна - фальклорнае свята "Яблычны спас - яблычкаў запас". Да дзяцей у госці завіталі Яблынька і Баба - Яга, якія разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі выканалі танцы "Вясёлыя яблычкі", "Мая Беларусь", весела правялі час у гульнях "Перанясіце яблычкі", "Яблычак для дзетачак", "Рознакаляровыя яблычкі", "Вясёлая сям'я". 

  Як жа выдатна, калі традыцыі народа ажываюць у дзіцячых усмешках! Няхай гэты дзень запомніцца сонечным настроем і радаснымі момантамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

07.07.2025

Купалле

У дзіцячым садзе прайшло музычнае свята Купалле, прысвечанае летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды.

3 (15)

У госці да дзяцей прыйшлі Купалінка, Марская царыца і Кікімара. Дзеці з задавальненнем гулялі з імі ў гульні “Ваданосы”, “Выратуй рыбак”, “Блытанка”, “Прайдзі праз балота”,  “Пераскачы вогнішча”, спявалі песні, танцавалі з вяночкамі “Танец жабак”, “Ой, рана на Івана”, “Купалінка”. Дзяцей на шляху чакалі цяжкія выпрабаванні, пераадолець якія ім дапамагалі сяброўства і ўзаемадапамога. Падчас свята выхаванцы даведаліся, што па павер'і ў купальскую ноч зацвітае папараць кветка і той, хто яе знойдзе, будзе чуць галасы звяроў, птушак, раслін. Педагогі ўпэўнены, што такія мерапрыемствы дапамагаюць развіваць у дзяцей цікавасць да культуры і старадаўніх звычаяў. Можна сказаць, з поўнай упэўненасцю: выхаванцы дзіцячага сада п

равялі час цікава, актыўна і весела!3 (1)

z66d4ac4f50b06

02.07.2025

Музычнае свята "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - свята ўсёй краіны"

У нашым дзіцячым садзе прайшло святочнае мерапрыемства "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - свята ўсёй краіны", якое традыцыйна пачалося з праслухоўвання гімна Рэспублікі Беларусь і падняцця флага Рэспублікі Беларусь. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, выканалі музычныя кампазіцыі "Мірнае неба", "Белая галубка" і "Беларусь", пагулялі ў гульні "Бусел і жабкі" і "Лапці". 

  3 ліпеня - гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці. Гэта свята ўсіх тых, хто ганарыцца сваёй краінай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

 

 

 

 

 

 

 

 

25.04.2025

Экскурсія ў раённы цэнтр рамёслаў і традыцыйнай культуры "Спадчына"

 Выхаванцы старшых груп дзіцячага  сада наведалі раённы цэнтр рамёслаў і традыцыйнай культуры "Спадчына", дзе  пазнаёміліся з побытам нашых продкаў, з вырабамі  беларускіх рамесленнікаў. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі прадстаўленне тэатра "Батлейка".

Выхаванцы груп "Каласок", "Верасок", "Вясёлка"

14.01.2025

Экскурсія ў этнаграфічны музей "Беларуская хатка"

Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы "Каласок"  наведалі этнаграфічны музей нашага дзіцячага сада  "Беларуская хатка", дзе пазнаёміліся з прадметамі побыту нашых продкаў і вырабамі  дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва.


13.11.2024

Музычнае свята "Бульбу варым, бульбу жарым"

 У нашай дашкольнай установе прайшло незвычайнае музычнае свята "Бульбу варым, бульбу жарым". Афіцыйна такога свята няма, але супрацоўнікі і выхаванцы вырашылі выправіць гэтую сітуацыю. У  гонар другога хлеба дарослыя і дзеці сабраліся ў музычнай зале. Да дзяўчынак і хлопчыкаў завіталі Каларацкі жук і Царыца Бульба - галоўная гераіня мерапрыемства. Яны разам выконвалі музычна - рытмічныя кампазіцыі "Ты не стой у баку", "Земляныя яблыкі", удзельнічалі ў вясёлых гульнях "Напячы дранікі і бліны", "Бег у мяхах", "Гарачая бульба", "Бульбачка і жук". Усе ўдзельнікі весела і з задавальненнем збавілі вольны час і адпачылі.


01.11.2024

Тыдзень беларускай культуры "Беларуская казка і тэатр"

Цікава прайшоў тыдзень беларускай культуры "Беларуская казка і тэатр" у сярэдняй групе "Званочкі". Хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі веды аб беларускіх народных казках, разглядалі ілюстрацыі ў кніжках. Пабывалі ў ролі артыстаў і гледачоў пры паказе настольнага тэатра  па казках "Як курачка пеўніка ратавала" і "Піліпка - сынок". Склалі сваю казку "На птушыным двары". Паказалі свае артыстычныя магчымасці ў яе драматызацыі. 

27.09.2024

Беларускі тыдзень "Народная творчасць"

 З мэтай развіцця цікавасці  да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей і культурных традыцый народа, у нашай дашкольнай уставе прайшоў беларускі тыдзень "Беларуская народная творчасць". Дзеці разам з выхавальнікамі з вялікай радасцю і задавальненнем гулялі ў дыдактычныя гульні "З чаго зроблена?", "Складзі цацку з частак", "Знайдзі падобную цацку па малюнку", упрыгожвалі адзенне беларускім арнаментам.   Наведалі міні - музей "Беларуская хатка", дзе падчас экскурсіі пазнаёміліся з цацкамі і вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з беларускімі ўзорамі.


08.07.2024

Музычнае свята "Купальскія забавы"

 У дзіцячым садзе прайшло музычнае свята "Купальскія забавы", якое захапіла ўсіх сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю і чараўніцтвам.

Да выхаванцаў прыходзілі ў госці Жабка і Баба Яга. Разам з Купалінкай дзеці выконвалі музычна-рытмічныя кампазіцыі: "Купальскія вяночкі", "Летнія кветкі", вадзілі карагоды "Купалінка", "На Івана Купалу". Дзеці гулялі ў гульні "Каруселі", "Пераскокні вогнішча" ,"Блакітнае неба","Залатыя вароты". У канцы свята выхаванцы шукалі чароўную папараць-кветку, а калі знайшлі яе, загадалі кожны свае жаданне.