Мак

Мэта: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.
Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга. Карагод спявае песню:
Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-макі, маковачкі!
Залатыя галовачкі!
Праспявалі гэту песню, спыніліся і пытаюцца ў гаспадара:
- Ці паспеў мак?
 

Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:
 - Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.
Карагод зноў ідзе з песняй:
Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-маковачкі, маковачкі,
Залатыя галовачкі!
Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:
- Цi паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:
- Толькі сею!
Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:
- Hiўзышоў мак?
Гаспадар адказвае:
- Толькі што ўзышоў — вось такі!—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.
Наступны раз у яго запытваюць:
- Цi зацвіў мак? Гаспадар адказвае:
- Зацвіў,- i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку.
Потым карагод пытаецца:
- Цi адцвіў мак?
Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі ма­ку, i адказвае:
- Адцвіў!
Пасля пecнi — новае пытанне:
- Цi паспеў мак?
Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню:

Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-макі, маковачкі, 
Залатыя галовачкі!
Бедзем трэсці мак!
Будзем трэсці так!

Карагод пры гэтых словах падыходзіць да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць.
Правілы гульні: дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці (паскакаць на адной назе, прысесці на ёй тры разы).

Комментариев нет:

Отправить комментарий