Гуж

Мэта: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы напрамак i тэмп. Развіваць вынослівасць, спрыт.
Aпicaннe гульні: дзеці збіраюцца на пляцоўцы. Двое з ix становяцца ў круг, астатнія за iм. Адзін з iгpaкoў, што стаіць у крузе, штурхае другога ад сябе са словам «гуж». Гэты iгpoк выбягае з круга i пачынае лавіць іншых. Усе дзеці ўцякаюць. Калі «гуж» каго-небудзь зловіць, той ідзе ў круг, замяняе лаўца. У іншым выпадку ён застаецца на сваім месцы i бегае за дзецьмі, пакуль не зловіць i не паставіць каго-небудзь на сваё месца.
Правілы гульні: па сігналу «гуж» дзеці ўцякаюць, a iгрок-гуж ловіць ix. Калі на працягу трох мінут ігрок-гуж не зловіць нікога з дзяцей, на дапамогу яму прыходзіць iгpoк, які заставаўся ў крузе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий