Гаспадыня i кот

Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дач­ку i ката. Усе астатнія — збаночкі.
Маці гаворыць:
—  Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут — наш дом. Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!

Збаночкі прыйшлі i спыніліся. Maцi гаворыць:
—  Дапамажы мне, дачушка, збаночкі ў склеп аднесці. Маці бярэ двух дзяцей за  рукі, дачка   таксама   бярэ двух дзяцей за pyкi, i ўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць.
Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.

—  Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.

Сказала i адышла ўбок. Дачцэ сумна адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i  скажа:
У гэтым — смятанка! 
У гэтым — малако! 
У гэтым — тварог! 
У гэтым —кіслае малако! 
У гэтым — масла!

Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі.Тады падымаюцца ўсе збаночкi i пачынаюць лавіць ката.    Бегаюць ды прыгаворваюць:
—  Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!


Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці.
Хутка ўсе за pyкi ўзяліся—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.
Пачаў прасіцца:
—  Адпусціце мяне! 
Не буду перакульваць збаночкі! 
Стаў круг шырэйшы. 
Усе гавораць кату:
—  Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!

Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.

Выходзь, кот. 
Выходзь ды памятай:
Першы раз даруецца, 
Другі — забараняецца!
I разбегліся ўсе хто куды.

Правілы гульні:  дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, калі ix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго.

Комментариев нет:

Отправить комментарий