Пляцень

Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу ў калоне, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць пачуццё сяброўства.
Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін за адным у рад. На ўвесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае ў руцэ. Усе ідуць адзін за адным i спяваюць:
Кругом бярозанькі ідзём,
Каля яе ўсе плятнём.
Плець-плець пляцёна
Кругом ствала абвядзёна.
Уецца пляцень, пляцецца
У поле, у лес валачэцца.
Расплятайся, пляцень, распляціся,
Залаты вузельчык развяжыся.

Вядучы заблытвае карагод, пакуль не "запляце” пляцень. Расплятаюць пляцень пад прыгаворку:
Сто дашкалят
Усе ў адзін рад,
Разам звязаны стаяць.
Пляцень, расплятайся,
На бярозаньку завівайся.

Вядучы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робіць крутыя павароты, i той, хто не ўстаіць на нагах i ўпадзе, выбывае з гульні.
Правілы гульні: на працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна трымацца за вяроўку. Калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся, усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий