Вожык і мышы

Мэта: развіваць слухавую увагу, уменне карыстацца рознай сілай голасу, цікавасць да беларускай спадчыны.
Апiсанне гульнi: па лічылцы выбіраюцца “вожык” і “мышы” (2-3). Астатнія дзеці становяцца ў круг і ідуць управа, а “вожык” ідзе ўлева. “Мышы” знаходзяцца па-за кругам. Дзеці прыгаворваюць:
Бяжыць вожык – тупу-туп!
Сам калючы, востры зуб!
Вожык, вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Спыняюцца. Прагаворваюць цішэй:
Вожык ножкамі туп-туп!
Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш,
Вожык чуе ў лісці мыш.
“Вожык” ходзіць у крузе, прыслухоўваецца. Дзеці гучна кажуць:
Бяжы, бяжы, вожык!
Не шкадуй ты ножак!
Ты лаві сабе мышэй,
Не чапай другіх дзяцей!


Правілы гульні: усе дзейнічаюць дакладна ў адпаведнасці з тэкстам. Вожык злегку рукой дакранаецца да мышы, якая адразу павінна выходзіць з гульні.

Комментариев нет:

Отправить комментарий