Мэта: развіваць каардынацыю i ўзгодненасць рухаў, выхоўваць cябpoўcкiя адносіны дзяцей паміж сабой.
Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, дзеці выбіраюць двух важакоў, якія будуць варотамі. Выбраныя павінны адысці ўбок i ціхенька, каб іншыя ix нe пачулі, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i месяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да ix прыходу ўсе ўдзельнікі гульні павінны выстраіцца ланцугам: першы бярэцца рукамі ў бакі, астатнія кладуць pyкi на плечы iгpaкy, які стаіць спераду яго.
Сонца i месяц бяруцца за рукі i высока паднімаюць ix: атрымліваюцца «жывыя вароты». Дзеці адзін за адным ідуць да варотаў i з песняй праходзяць праз ix:
Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а ў апошняга ціхенька пытаюцца:
— Да каго хочаш, да сонца ці да месяца? Дзіця ціха адказвае, да каго яно жадае пайсці. I тады сонца ці месяц скажа:
— Ідзі да мяне,— i aпoшнi ў чарзе стане з боку ад таго, каго ён выбрау.

Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка,
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў наш Ягорачка.
Ішоў ён лугам,
Вёў дзяцей кругам.
Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а ў апошняга ціхенька пытаюцца:
— Да каго хочаш, да сонца ці да месяца? Дзіця ціха адказвае, да каго яно жадае пайсці. I тады сонца ці месяц скажа:
— Ідзі да мяне,— i aпoшнi ў чарзе стане з боку ад таго, каго ён выбрау.
Так дзеці праходзяць з песняй праз вароты многа разоў. 3 кожным разам чарга робіцца ўсё меншай, а ў сонца i месяца вырастаюць «хвасты»— у аднаго карацейшы, у другога даўжэйшы. Iгpaкi стаяць каля сонца i месяца або ў рад, або ланцугам—адзін за адным. Нарэшце ад доўгай чapгi застаецца адзін iгpoк. Сонца i месяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча ісці. Гэты апошні iгpoк таксама ідзе або да сонца, або да месяца.
Пасля гэтага пачынаюць падлічваць: да каго перайшло больш ігракоў — да сонца ці да месяца.
Калі ў сонца больш дзяцей, яны ўсе, разам з сонцам, гавораць:
— Сонца грэе, да яго ўсе ідуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць.
А калі ў месяца больш дзяцей, то яны гавораць:
— Сонца пячэ i паліць, да яго не хочуць icці. Месяц-ясны, ноччу свеціць, да яго ўсе ідуць!
Пасля гэтага дзеці-сонцы ўтвараюць вялікі круг i загадваюць заданні дзецям-месяцам, i наадварот.
Правілы гульні: праходзячы праз вароты, дзеці дзеляцца на дзве каманды; у канцы гульні ўсе яны танцуюць разам.

Комментариев нет:
Отправить комментарий