Майстар-клас па вырабу лялькі "Падарожніца"

  Лялька “Падарожніца” – адна з асноўных абярэгавых лялек, яна служыць талісманам у дарогу. Таму і памер яе малы. Яе клалі ў кішэнь, або ў  сумку і верылі, што лялька зберажэ ў дарозе і прывядзе назад да роднага дому.

Для стварэння лялькі спатрэбіцца:

·        белы лоскут (для галавы) 15х15 см;
·        кавалачак каляровай матэрыі (гэта будзе сукенка – бярыце яркія адценні, можна з узорамі) 9х14 см;
·        трохвугольнік каляровай тканіны для хусткі;
·        палоска матэрыі памерам 4х7 см для фартуха (можна замяніць на шырокую тасьму);
·        адрэзак тканіны 15х7 (для рук);
·        адрэзак матэрыялу для клункі (фармат на выбар);
·        напаўняльнік (попел, крупы, жменька зямлі);
·        скрутак воўны (будзе напаўняльнікам для галавы);
·        чырвоная нітка.

Пачынаем:


1. Скруціце ваўняны напаўняльнік у шчыльны шарык, пакладзіце яго пасярэдзіне шматка тканіны для галавы. Зрабіце з яго скрутак, пацягнуўшы ўсе куткі матэрыі ўверх, а затым змацуйце яго чырвонай ніткай.
2. Цяпер можна прыбраць ляльку. Прыкладзеце да яе тканіну для сукенкі споднім бокам, каб падол апынуўся зверху. Затым трэба перавязаць матэрыю ніткай у раёне шыі, апусціўшы яе ўніз. Не забудзьцеся дадаць да сукенкі стужку або матузы, якая выконвае ролю фартуха. Зрабіць гэта трэба да замацавання спадніц.
3. Пасля гэтага падрыхтуйце катомку для лялькі. Пакладзеце на матэрыю напаўняльнік і завяжыце вузельчык - такі ж, які рабілі для галавы. Змацуеце яго ніткай.
4. Згарніце кавалачак тканіны для рук некалькі разоў па даўжыні, прыклаўшы яго да мяшочка. Склаўшы будучыя ручкі лялькі ўдвая, прымацуеце іх да катомкі з дапамогай матузы. Месца мацавання павінна знаходзіцца ззаду, так, каб яго не было відаць.
5. Край, які застаўся  пакладзеце ляльцы на плечы, прывязаўшы яго ніткай. Атрымаецца, што Падарожніца трымае сумачку двума рукамі перад сабой. Куткі , якія тырчаць, лёгка схаваюцца з дапамогай хусткі. Складзіце матэрыял для яе ўдвая, абвязаўшы так, каб выглядваў павойнік. Край матэрыі завядзіце за спіну, а потым завяжыце на вузельчык.







   


Вось і ўсё, лялька "Падарожніца" зроблена!

Комментариев нет:

Отправить комментарий