Вузельчык

Мэта: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць па­чуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у ру­ках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоўж пляцоўкі, спяваюць:
Іголка — шнырала,
Увесь свет прыбрала,
Прыбрала, абшыла,
Сама голая хадзіла.
Тонкая ды доўгая,
Аднавухая ды вострая.
А я тычу — натычу:
Носік стальны
Хвосцік ільняны!

Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:
Хвосцік ніцяны
Цягну зa сабой.
Праз палатнo ён праходзіць,
Канец сабе знаходзіць...

Правілы гульні: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса(1 м); aпoшнi ў радзе ігрок, які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий