Сцэнарый свята "Дажынкі"

(Восеньскае   свята   ў    старэйшай групе)
(У  залу заходзяць вядучая, хлопчык і дзяўчына ў нацыянальных касцюмах).
1-дзіця.Збірайцеся, збірайцеся на свята чым хутчэй,
Сёння на Дажынкі, запросім мы гасцей.
2-дзіця. Вельмі добры ўраджай, і духмяны каравай.
Будуць людзі добра жыць, працай мудрай даражыць.
Вядучая. Сёння ў нашым садзе свята, і гасцей як тут багата.
Усіх на свята запрашаем, і сардэчна вас вітаем!
(Вядучая і дзеці робяць паклон і падымаюць рушнік над галавой, робяць вараты, праз якія пад музыку “ Гуляць, дык гуляць” заходзяць дзеці ў нацыянальных касцюмах. Кожны становіцца на сваё месца).
Вядучая.Дзеці, а ведаеце ў якой краіне мы жывем? Як яна называецца?
Дзеці. Беларусь.
Вядучая. А ці ведаеце вы, чым славіцца Беларусь?
Дзеці.Азёрамі, лясамі, жывёламі, бульбай, жытам, ільном.
Вядучая. А яшчэ працавітымі людзьмі, прыгожай пляскай і цудоўнай песняй.
3-дз
iця: У нас галоўкі русыя, в вочы - сіні лён,
4-дз
iця: Мы –дзецБеларусi, вам затаньчым і спяём.
                             (Выконваецца танец «Сэрца зямлі маёй»)
Вядучая. У нашага народа вельмі многа добрых, вясёлых свят. Гэта Каляды, Гуканне вясны, Купалле. А сёння ў нас свята – Дажынкі.
Вядучая. Паглядзіце, дзеці, што гэта?
Дзеці. Жыта.
Вядучая.Вось бачыце, якое жыта жоўтае, духмянае, зярністае. На Дажынкі быў такі парадак, абсыпаць зернем усіх людзей, каб яны былі здаровымі і багатымі.
(Абсыпае  зернем  дзяцей   і    гасцей, прыгаварвае)
- Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі.
- Майце торбу грошай, каб жылі ў раскошы).
Вядучая.Дзеці, а давайце    пагуляем у     гульню «Лянок».
                                        Гульня «Лянок».
Вядучая. А зараз пакажам вам Янінку, працавітую дзяўчынку.
Янінка. Шмат чаго рабіць магу, усім заўжды дапамагу,
Але ж братка мой Цімошык, працаваць зусім не можа,
(З’яўляецца Цімошык з падушкай і лягае на падлогу).
Цімошык. Я-Цімошык! Добры вечар. Зранку сплю на цёплай печы,
Потым ем, у акно гляжу і на печы зноўляжу.
(Да Янінкі). Янінка, а ты есці наварыла?
Янінка.Цімошык, а ты дроў накалоў?
Цімошык.Нават ў лес не хадзіў.
Янінка. А што ж ты целы дзень рабіў?
Цімошык. Мух лічыў.
Янінка. І шмат налічыў?
Цімошык. А ўсе мае! А ты, Янінка, бульбы натушыла?
Янінка. А ты печ запаліў?
Цімошык.Нават дроў не накалоў.
Янінка. А што ж ты цэлы дзень рабіў?
Цімошык. Камароў давіў.
Янінка. І шмат задавіў?
Цімошык. А ўсе мае.
Янінка. Ну і Цімошык, ну і лайдак, ну зараз я табе пакажу.
(Бярэ лейку і пырскаевадой.)
Цімошык(ўцякае). Не трэба мяне пырскаць. Не трэба паліваць.
Сам я буду працаваць!
І дровы рубіць, і печку паліць, і воду насіць.
Янінка. Ну глядзі мне. Хлопцы, хлопцы, што вы без нас дзяўчат рабіць будзеце?
                                        «Беларуск
iя прыпеукi»
Вядучая. Гэй вы, хлопцы і дзяўчаты, сабірайцеся ля хаты,
Паспяваем, пагуляем і гасцей пазабаўляем.
              (Гульня-танец “А    мы     проса     сеялі”)
Вядучая. А зараз адгадайце загадку: 
“І каравая я, і мурзатая я, а як зварыш мяне, лепш на свеце няма”.
Дзеці. Бульба.
Вядучая.Вось, малайцы! Кожны ведае, што бульба, гэта каштоўная і смачная страва, нездарма ў нас больш, чым ў якай краіне вырошчваюць бульбу. Яна – другі наш хлеб.
                               А    вось    i     танец «Бульба».
А зараз мы з вамі пагуляем, ў вельмі цікавую і карысную гульню.
                                 (Гульня “Пасадз
i бульбу ”)
(У залу забягае казёл і пачынае бадаць дзяцей).
Вядучая. Ай, ты, козл
iк, ты куды, наробіш тут бяды.
Казёл. А я козл
iк белы, па агароду бегаў,
Дзе я біў нагою, там будзе жыта гарою.
Дзе рагамі – там будзе жыта стагамі.
Вядучая. Так гэта ж вельм
добра!
Казёл.Так. А вы мне зайграйце, ды песню заспявайце.
(Выконваецца      песня-аркестр “Зайграй жа     мне,  дударочку”)
Вядучая.Хопіць нам ўжо сябры, жартаваць, смяяцца,
Трэба з вамі развітацца.
Казёл.Жадаем вам, каб у садочку, у хлявочку, у дамочку усё радзіла і пладзіла.Да пабачэння!
Дзеці выходзяць з залы пад    песню “Бывайце    здаровы”.





Комментариев нет:

Отправить комментарий