Елка

Мэта: удасканальваць навыкі хуткага бегу з выкрутамi i кіданнем па цэлі, якая рухаецца. Выхоўваць спрыт, уменне арыентавацца на пляцоўцы, выкарыстоўваць розныя тактычныя прыёмы.

Aпicaннe гульні: жараб'ёўкай дзеці выбіраюць «палевіка» i «елавіка». Астатнія iгpaкi — біткі. На зямлі праводзяць дзве паралельныя лініі на адлегласці 15 — 20 м. Ад­на лінія абазначае мяжу горада, другая — вёскі. Паміж лініямі — поле. Елавжік стоячы на лініі горада, кідае ўга­ру мяч, a бiток адбівае яго бітай у поле, кідае біту, бяжыць у вёску i вяртаецца назад. Палявік павінен злавіць, або схапіць мяч з зямлі i трапіць iм у бітка ў той час, калі ён бяжыць, г. зн. засекчы. Калі гэта яму ўдаецца зрабіць, ён займае месца елавіка, елавік—месца бiткa, пасля ўдару якога мяч быў злоўлены або засечаны ў полі. Біток, які выбег з горада i не паспеў вярнуцца назад, застаецца ў вёсцы i вяртаецца пасля ўдару наступнага бiткa. Кaлi ўсе бiткi прамахнуліся, не здолелі адбіць мяч i засталіся ў горадзе, елавік кідае на елку, г. зн. высока ўгору, а палявік імкнецца злавіць мяч або падняць яго i засекчы каго-небудзь з бягучых у горад або ў вёску.

Правілы гульні: палявік павінен злавіць або схапіць мяч з зямлі i трапіць у бітка, які бяжыць у вёску або ў горад.

Комментариев нет:

Отправить комментарий