Мэта: развіваць узгодненасць рухаў, слыхавую ўвагу; выхоўваць арганізаванасць, дысцыплінаванасць.
Апісанне гульні: сярод тых, хто прымае ўдзел у гульнi, выбiраюць «пастуха» - хлопчыка цi дзяўчынку. Дзецi iдуць карагодам. Усярэдзiне яго стаiць «пастух» i прамаўляе:
Апісанне гульні: сярод тых, хто прымае ўдзел у гульнi, выбiраюць «пастуха» - хлопчыка цi дзяўчынку. Дзецi iдуць карагодам. Усярэдзiне яго стаiць «пастух» i прамаўляе:
Паганю валоў ды на раннюю росу.
Каго люблю – пазнаю па галосу,
Каго люблю – той стаiць за плячыма.
Прамаўляючы апошні радок, ён паварочваецца, а на апошнiм слове заплюшчвае вочы i стаiць нерухома. Удзельнiк гульнi, на якога пакажа «пастух», гаворыць: «Гэта я». «Пастух» павiнен адгадаць, хто сказаў. Той, каго ён пазнаў, iдзе на сярэдзiну круга i становiцца пастухом, а калi не пазнаў – гульня працягваецца з тымі ж удзельнiкамi.
Комментариев нет:
Отправить комментарий