Вілюшкі

Мэта: развіваць спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў, выхоўваць смеласць.
Апісанне гульні: дзеці строяцца ў шарэнгу, бяруцца за pyкi i ўтвараюць ланцуг. Больш дужае дзіця-важак, што стаіць у пачатку рада, пачынае бегчы i цягне за сабой іншых. Пры гэтым яно нечакана бяжыць то ў адзін, то ў другі бок. Такія ж хуткія i крутыя павароты павінны рабіць i іншыя. Многім, асабліва тым, хто знаходзіцца далей ад важака, рабіць гэта цяжка, яны падаюць i выходзяць з ланцуга, а гульня працягваецца далей. Пераможцамі лічацца тыя дзеці, якія на працягу трох мінут утрымлівалі раўнавагу.
Правілы гульні: iгpoк, па вiнe якога разарваўся лан­цуг, выбывае з гульні.

Комментариев нет:

Отправить комментарий