Мэта: развіваць спрыт і дакладнасць рухаў, узгодненасць дзеянняў, увагу.
Aпicaнне гульні: усе, хто гуляе, становяцца ў рад адзін за адным. Той, хто стаіць спераду, лічыцца важаком. Дзеці дробным крокам рухаюцца ўперад i спяваюць:
Важак аддае загад: «Шапку набок!»— i ссоўвае сваю шапку набок. Дзеці, гледзячы на важака, ссоўваюць свае шапкі набок, а дзяўчынкі хусткі. Хто не выканае загад, ці выканае яго не дакладна, плацяць фант важаку. Пасля гэтага дзеці рухаюцца далей, а важак аддае новы загад: «Легчы на бок!» «Падняць pyкi ўгору!». У канцы гульні дзеці выкупліваюць фанты (спяваюць, танцуюць, выконваюць разнастайныя pyxi).
Правілы гульні: Курнаціна павінен загадваць заданні, якія патрабуюць ад дзяцей спрыту, хуткасці, каардынацыі рухаў.

Вышай, ніжай, Курнаціна,
Набок шапка-вушаціна.

Комментариев нет:
Отправить комментарий