03.05.2021

Святкуем Вялікдзень

 Вялікдзень - гэта свята, якое сімвалізуе перамогу дабра над злом.

У яслях-садзе стала добрай традыцыяй праводзіць святаИзображение Светлага Вялікадня. Выхаванцы з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Вялікадня, народнымі абрадамі і сімваламі свята – фарбаванымі яйкамі і кулічом. Дзеці гулялі ў народныя гульні “Качанне яек”, “Яйка пад шапкай”, а таксама гулялі ў “біткі”, загадваючы пры гэтым жаданне. На працягу свята гучалі вялікодныя вершы і песні, што садзейнічала далучэнню выхаванцаў да народных традыцый.

Фотасправаздача

Комментариев нет:

Отправить комментарий