11.07.2018

Дзень беларускай мовы

З мэтай папулярызацыі роднай мовы і паглыблення ведаў пра Беларусь у нашай установе адукацыі 11 ліпеня 2018 года праведзены Дзень беларускай мовы.
Гэты дзень быў насычаны і багаты на разнастайныя мерапрыемствы: гульні-драматызацыі па беларускім казкам “Лёгкі хлеб”, “Пшанічны каласок”; пазнавальна-забаўляльная праграма “Мы гуляем і пяём – дружна, радасна жывём”; флэшмоб дзіцячых малюнкаў "Мая малая радзіма"; спартыўна-тэатралізаванае прадстаўленне “У краіну гульняў з Несцеркай”; конкурс выразнага чытання вершаў “Мой родны кут”; экскурсія “Прырода роднага краю”; моўнае практыкаванне “Не шкадуйце шчырых слоў”; гульня-віктарына “Хто болей ведае прыказак на роднай мове”; вечар загадак “Сакрэты чараўніцы мовы”; творчая майстэрня па вырабу лялькі Трасавіцы; сэлфі з вышыванкай. Сёння кожны змог знайсці сабе занятак па густу. Кульмінацыяй святочнага дня стала музычная забава “Мой родны горад”, падчас якой дзеці змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і артыстызм.
  Таксама адметнай падзеяй гэтага дня стаў удзел нашых выхаванцаў і супрацоўнікаў у абласной акцыі "Вышыванка даўжынёй у Савецкую вуліцу", у час якой на асфальце на тэрыторыі нашага дзіцячага сада з'явіўся беларускі арнамент, які нагадвае ўзор беларускай нацыянальнай вышыванкі.
       Дзень беларускай мовы даў нам магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.



     Фотасправаздачу можна прагледзець тут. 

1 комментарий:

  1. Этот комментарий был удален администратором блога.

    ОтветитьУдалить