26.02.2018

Тыдзень беларускай культуры "Беларускія народныя святы і абрады"

Па традыцыі апошні тыдзень месяца ў нашай установе прысвечаны беларускай культуры. Народныя святы і абрады сталі галоўнай тэмай чарговага беларускага тыдня.

Як вядома беларускі народны каляндар вельмі багаты на розныя цікавыя святы і абрады. Вывучаючы іх, дзеці ўжо з малога ўзроста далучаюцца да спадчыны нашых продкаў. Гэты тыдзень прайшоў для выхаванцаў вельмі цікава і насычана. Дзеці групы "Крынічка" наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей, дзе змаглі паўдзельнічаць у музейна-педагагічным занятку. А выхаванцы з групы "Вясёлка" атрымалі асалоду ад наведвання "Доміка В.Таўлая" і прагулкі па свайму роднаму гораду. Удзельнікамі тыдня сталі і самыя маленькія нашы дзеткі, якія вырабілі прыгожыя пачастункі для гасцей. Нязменным атрыбутам любога свята беларусаў зьяўляюцца тэатралізаваныя пастаноўкі. Дзеці з группы "Рамонкі" разыгралі беларускую народную казку "Каза-манюка", а выхаванцы групы "Сланечнік" парадавалі казкай "Коцік, пеўнік і лісіца"І яшчэ шмат цікавага адбылося на нашым тыдні, падрабязную фотасправаздачу якога мы вам прадстаўляем. А калі захочаце даведацца болей пра народныя святы і абрады, калі ласка ў нашу "Беларускую хатку".

3 комментария:

  1. Дзякуй за беларускую тыдзень у дзіцячым садзе. Для дзяцей гэта вельмі карысныя веданне на роднай мове. Казкі, гульні і многае іншае для дзяцей гэта заўсёды цікава і пазнавальна. Вядома было б добра калі б дзеці больш размаўлялі на роднай мове. Новыя словы для іх гэта нешта са свету фантастыка.

    ОтветитьУдалить
  2. Адрадзідзіць культуру нашага народа, традыцыі, якія нашы бацькі і дзяды атрымалі ў спадчыну ад продкаў- цяжкая, але вельмі высакародная задача. І вельмі премна, што ў нашым садку вы, паважаныя выхавацелі, імкнеціся не толькі захаваць гэтыя традыцыі, але знаёміце з імі нашых дзетак. Вучыце іх любіць і шанавать спадчыну нашых продкаў, размаўляць на роднай мове.. Знаёміце дзетак з народнымі святамі, абрадамі, гульнямі, літаратурнай спадчынай.
    Вялікі дзякуй і нізкі паклон усім супрацоўнікам нашага дзіцячага сада за вашу плённую працу, за ваш прафесіяналізм і вашу адданасць сваёй справе!!

    ОтветитьУдалить
  3. Дзякуй вялікі за прыемныя словы! Мы працуем для Вас і Вашых дзетак.

    ОтветитьУдалить