02.02.2018

Тыдзень беларускай культуры "Беларускія народныя гульні"


Тыдзень беларускай культуры на гэты раз быў прысвечаны беларускім народным гульням. Яны прыйшлі да нас з глыбінь стагоддзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяроддзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. У кожнай групе выхаванцы гулялі не толькі ў вядомыя ім гульні, але і развучылі новыя. Дзеці рознаўзроставай групы папрацавалі над вырабам калажа "Гуляем па-беларуску!". Гульнёвы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях. Існуе вельмі шмат беларускіх гульняў рознай рухомасці. Вялікая колькасць з іх прадстаўлена ў раздзеле  "Беларускія народныя гульні". Тут кожны зможа знайсці гульні на свой густ і самастойна пагуляць з дзецьмі дома.
Фотасправаздачу можна прагледзець тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий