27.10.2017

Тыдзень беларускай культуры "Жывёльны свет Беларусі"


Изображение
З 23.10.2017 па 27.10.2017 у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень беларускай культуры на тэму: "Жывёльны свет Беларусі".
На працягу тыдня выхаванцы знаёміліся з разнайнасцю жывёльнага свету Беларусі. Пазнаёміліся з цікавымі жывёламі, асаблівасцямі іх знешняга выгляду, паводзінамі ў прыродзе. Вельмі пазнавальна і эмацыяна насычана прайшлі экскурсіі ў старшых групах у гісторыка-мастацкі музей нашага горада, дзе яны змаглі разгледзець дэтальна жывёл, даведацца аб іх жыцці. Свае веды выхаванцы замацоўвалі ў прадуктыўных відах дзейнасці. Так выхаванцы групы "Лянок" вырабілі сумесны калаж "Прырода - наш дом". Найбольш цікавымі для дашкольнікаў з'яўляюцца гульні-драматызацыі. Дзеці групы "Рамонкі" падрыхтавалі для сваіх аднагрупнікаў тэатр па беларускай народнай казцы "Зайкава хатка", а ў групе "Вясёлка" прайшла энсцэніроўка па казцы "Ліса і журавель". У групе "Крынічка" выхавальнікам Місарэвіч Людмілай Мікалаеўнай была арганізавана ручная праца на тэму: "Беражы родную прыроду". Выхаванцы прадэманстравалі, якія прыгожыя цацкі можна зрабіць з непрыдатнага матэрыяла. Пад час гутаркі на тэму: "Жыхары Белавежскай пушчы" выхаванцы групы "Каласок" пашыралі свае веды аб жывёлах роднага краю, жывёлах, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. А вось дзяўчынкі, якія наведваюць адукацыйную паслугу "Дзіцячае ручное ткацтва" прадэманстравалі свае ўменні ў вырабе жывёл з нітак і тканіны. Не абышлося і без  гульняў. Гулялі ў такія гульні, як "Каза", гульня-карагод "Заінька", "Хто, дзе жыве", "Чый хвост" і інш.

Нагадваем, што тыдень беларускай культуры ў нашай установе дашкольнай адукацыі праходзіць кожны апошні тыдзень месяца. Да новых сустрэч, сачыце за нашымі навінамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий