11.11.2018

Cвяткуем "Багач"

У дзіцячым садку прайшло народнае свята "Багач".
Нашы выхаванцы сталі удзельнікамі старажытнага абраду ўшанавання ўраджаю "Багач" (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”). Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу. Падрыхтавалі народнае свята для дзяцей кіраўнікі музычнага выхавання Жалудзевіч І.Б. і Шэшка С.Г. Дзеці спявалі песні "Прывітальная", "Залатая казка", танцавалі лявоніху, танцы "Земляныя яблыкі" і "Хлеб ды соль", гулялі ў гульні "Рэдзька" і "Збяры бульбу". Выхаванцы атрымалі задавальненне і шмат пазітыўных эмоцый.



Фотасправаздачу глядзіце тут

Комментариев нет:

Отправить комментарий