Мэта: развіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў, выхоўваць пачуццё сяброўства, узаемавыручкі.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюцца Ясь i гаспадар. Усе астатнія ўдзельнікі гульні — рэдзькі. Ясь адыходзіць куды-небудзь далей убок. Гаспадар застаецца з рэдзькамі. Ён гаворыць:
— Садзіцеся, рэдзькі, на зямлю, адна за адной, адна за адной!
Рэдзькі садзяцца так, як загадаў iм гаспадар.
— Цяпер, — гаворыць гаспадар, — няхай кожны абхопіць абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць спераду.
Рэдзькі робяць, як загадаў iм гаспадар. Пасля гэтага яны спяваюць:
Мы на градцы сядзім!
Ды на сонейка глядзім!
Свяці, свяці, сонейка,
Каб нам было цёпленька.
А гаспадар перад градкай пахаджвае. Раптам здалёк чуецца:
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далека.
Хуценька паеду,
Каб паспець к абеду.
Сказаўшы гэта, Ясь спыняецца i стукае палкай аб падлогу.
Гаспадар пытаецца: — Хто там?
— Ясь.
— Што табе трэба? Ясь адказвае:
Скінуўся я з печы,
Пабіў сабе плечы.
Охаю, уздыхаю,
Рэдзькі жадаю.
Гаспадар кажа:
— Вырві сабе рэдзьку, толькі не рві карэньчыкі.
Ясь падыходзіць да градкі — к канцу чаргі дзяцей — i pвe рэдзьку, якая сядзіць апошняй.
А рэдзькі сядзяць на градцы, моцна трымаюцца адна за адну ды пасмейваюцца над Ясем:
Ножкі у Яся тоненькія,
Ручкіў Яся слабенькія!
Нарэшце Ясь паднатужыўся, злаўчыўся i вырваў адну рэдзьку.
Пачаў Ясь з градкі другую рэдзьку цягнуць. Ды сілы ў яго няшмат. А рэдзькі i гаспадар над iм пасмейваюцца.
Тут Ясь заве на дапамогу першую рэдзьку:
— Ідзі, мая рэдзька, на дапамогу!
Падбягае да яго рэдзька, пачынаюць яны разам цягнуць. I кожная рэдзька, якую яны з градкі вырвуць, дапамагае рваць наступную.
I так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нiчога не застанецца.
Правілы гульні: дзіця-Ясь мае права цягнуць толькі апошняе ў радзе дзіця-рэдзьку, абхапіўшы яго рукамі за пояс.
Комментариев нет:
Отправить комментарий