19.10.2018

Экскурсія ў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры

         Сёння выхаванцы старшых груп "Сланечнік" і "Рамонкі" наведалі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДзУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".
    Выхаванцы пабывалі на выставе работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Цікавым і пазнавальным быў расказ аб этапах апрацоўкі льна, дзе можна было нават, выкарыстоўваючы спецыяльныя прыстасаванні, паспрабаваць самастойна памяць і расчасаць лён. У канцы нашых дзетак чакаў сюрпрыз - лялечны тэатр "Батлейка". Іх увазе была прадастаўлена прыгожая беларуская казка, аздобленая народнай музыкай і вершамі “Пшанічны каласок”. У канцы казкі для дзетак была агучана парада: "Хто працуе, той усё мае!". Спадзяемся, што экскурсія не прайшла дарма, і кожны ўзяў ад яе для сябе нешта карыснае. 
Фотасправаздачу можна прагледзець тут.



Комментариев нет:

Отправить комментарий