Багач (21.09)

Багач (Нараджэнне Божай Маці, Багатнік, Багатуха, Гаспожка Багатая, Другая Багародзіца, Раство, Другая Спажа, Другая, Малая, Меншая Прачыстая, Зельная, Другі святок, Спожка) — старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых (21 верасня па н. ст.). У некаторых раёнах гэта свята лічылася першым днём восені. Багач — лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. Згодна з павер'ямі, багач забяспечваў сям'і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месц у свяце займаў святар. 
Паводле апісання А. Багдановіча. "Багач стаіць на працягу года ў доме чарговага гаспадара ў ганаровым куце пад абразамі. У гэты дзень свечка запальваецца. Запрашаецца святар для служэння, якое адбываецца перш за ўсё ў той хаце, дзе стаіць багач. Потым гаспадар следам за святаром нясе багача ў наступны двор, дзе іх сустракаюць гаспадары. Для сустрэчы ставяць на двары стол, засланы белым пакрывалам з кошыкамі жыта, пшаніцы, ячменю або іншага зерня. Святар і ўсе яго суправаджаючыя запрашаюцца ў хату для частавання, пры гэтым багач ставіцца на покуці...
На другі канец вёскі збіраецца ўся жывёла, і калі абыйдуць усе двары, то абносяць багача вакол яе. Пасля гэтага адносяць яго ў хату да чарговага гаспадара, дзе багач застаецца цэлы год." 

Крыніца: https://be.wikipedia.org

Прыказкі:
«Другі святок - восень, браток»,
«Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», 
«Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку», 
 «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы». 

Прыкметы
Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубануць свежай травы.

Беларускія народныя гульні "Агароднік", "Рэдзька".

Комментариев нет:

Отправить комментарий