Прыйшоў да нас Яблычны Спас
На гэтым тыдні нашы хлопчыкі і дзяўчаты сустракалі ўсе разам Яблычны Спас.
Яблычны Спас лічыўся галоўным святам лета. Усе выходзілі на палянкі, спявалі песні і вадзілі карагоды. Менавіта так, з захаваннем усіх традыцый, нашы выхаванцы разам з музычным кіраўніком Жэлудзевіч Інэсай Баляславаўнай паспрабавалі перадаць дух свята, пазнаёміць сваіх малодшых сяброў з народнымі абрадамі. Частаванне спелымі, смачнымі яблыкамі ў канцы свята парадавала ўсіх удзельнікаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий