03.10.2017

Тыдзень беларускай культуры "Ліда - мой родны горад"


У нашай установе дашкольнай адукацыі  кожны апошні тыдзень месяца плануецца адзіным тыднем беларускай культуры. На працягу гэтага тыдня ў  дзіцячым садку праводзяцца разнастайныя гульні, конкурсы, забавы, віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванцы знаёмяцца з беларускай культурай, побытам і абрадамі нашых продкаў.

Так з 25.09.2017 па 29.09.2017 у нашым дзіцячым садку прайшоў тыдзень беларускай культуры на тэму: "Ліда - мой родны горад". На працягу ўсяго тыдня дзеці пашыралі веды аб сваім родным горадзе, гісторыі яго заснавання, знакамітых людзях Лідчыны. Цікава і пазнавальна прайшлі экскурсіі ў Лідскі замак, да знакамітых помнікаў горада, а таксама мэтавыя прагулкі па мікрараёну "Індустрыяльны". Свае веды і ўражанні выхаванцы адлюстроўвалі ў малюнках, аплікацыі, гульнях і сумесных гутарках.

Фотасправаздачу можна прагледзець тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий