У красавіку ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства на тэму: “Павышэнне прафесійнага майстэрства ва ўмовах работы раённага рэсурснага цэнтра па патрыятычнаму выхаванню”.
Намаганнямі адміністрацыі і педагагічнага калектыва былі створаны ўсе ўмовы, каб кожны, хто, завітаў у гэты дзень да нас, змог знайсці для сябе што-небудзь цікавае і карыснае. Першая палова дня была даволі насычана. Гасцей чакаў прагляд сумеснай дзейнасці дзяцей і выхавальнікаў, выстава "Лялькі нашых бабуль", прэзентацыя вопыта работы рэсурснага цэнтра, майстар-клас па вырабу беларускай народнай лялькі. У гэты дзень ніхто не застаўся без падарунка. У другой палове дня выхаванцы падарылі гасцям свята пад назвай "Дзіўны горад".
Комментариев нет:
Отправить комментарий