Выхаванцы старшых груп "Верасок" і "Лянок" наведалі галоўную славутасць горада - Лідскі замак.
Дзякуючы адноўленым інтэр’ерам і выдатнаму экскурсаводу выхаванцы змаглі літаральна пабываць у гасцях у княжацкага роду Гедымінаў, які некалі пабудаваў замак, пазнаёміліся з гісторыяй заснавання замка, пранікнуліся таямніцамі і легендамі.
Аглядная экскурсія па Лідскім замку ў дзяцей выклікала шмат пазітыўных уражанняў і цудоўны настрой.
Комментариев нет:
Отправить комментарий