Свята абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ёй, як з надакучлівай госцей.
Выхаванцы ясляў-сада адсвяткавалі Камаедзіцу. Педагогі зладзілі для дзяцей свята з вясёлымі песнямі і прыпеўкамі, з традыцыйнымі забавамі і гульнямі, дзеці спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці, сіле і цягавітасці: гулялі ў гульні "Шышкі для мядзведзя", "Звары гарохавы камяк", "Ручаёк", "Пабудзі мядзведзя" і "Збяры гарох", танцавалі "Польку для мядзведзя", музычны аркестр выканаў "Весялуху". У госці да выхаванцаў прыходзілі Заяц і Мядзведзь, і ўсе разам яны сустракалі Вясну.
Свята атрымалася на славу. Дзякуючы падобным мерапрыемствам дзецям прывіваюцца лепшыя духоўныя традыцыі, любоў да роднага краю, роднай прыроды.
Комментариев нет:
Отправить комментарий