Дзеці заўсёды гатовыя гуляць у казкі, гэта іх спосаб пазнання свету. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ясляў-сада з поспехам выкарыстоўваюць тэатралізаваныя гульні, у час якіх фарміруюць ў выхаванцаў сацыяльны вопыт, а любімыя героі становяцца ўзорамі для пераймання.
Падчас гульні дзеці спазнаюць навакольны свет праз вобразы і фарбы, самаразвіваюцца, набываюць навыкі зносін і адаптацыі, вучацца лагічна выбудоўваць ход думак і аналізаваць сітуацыі. Тэатралізаваная дзейнасць спрыяе папаўненню слоўніка і развіццю маўленчай актыўнасці выхаванцаў, разуменню дзіцяці задумы і эмацыйнага водгуку на развіццё дзеянняў персанажаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий